wd wp Пошук:

Алелька Уладзіміравіч

Алелька (Аляксандр) Уладзіміравіч (? — 1454) — князь слуцкі і капыльскі (пасля 1398—1440), князь кіеўскі (1440—1454).

Біяграфія

Сын князя кіеўскага, потым слуцкага і капыльскага Уладзіміра Альгердавіча. Па смерці бацькі валодаў Слуцкім і Капыльскім княствамі.[1][2]

Алелька. Невядомы мастак, XVII ст.

У пачатку XV ст. атрымаў ад Вітаўта Кіеўскае княства за падтрымку ў барацьбе са Свідрыгайлам, але 1422 годзе страціў яго. У 1411 годзе выдаў прывілей Кіеўскаму кляштару дамініканаў.

У 1417 годзе пры спрыянні Вітаўта ажаніўся з ягонай унучкай Настассяй, дачкой маскоўскага князя Васіля і Соф’і Вітаўтаўны.

Вёў несупынную барацьбу з татарскімі наездамі на паўднёвыя землі дзяржавы[2]. Браў удзел у заключэнні Мельнскага міру (1422), а таксама ў выправе Вітаўта на Ноўгарад (1428). Па смерці Вітаўта прэтэндаваў на сталец.

Падчас феадальнай вайны ў ВКЛ (1432—1437) спачатку быў прыхільнікам Жыгімонта Кейстутавіча, удзельнічаў на яго баку ў бітве пад Ашмянамі (9.12.1432), потым перайшоў на бок Свідрыгайлы Альгердавіча. Потым вярнуўся на бок Жыгімонта. Не пазней за кастрычнік 1439 года быў зняволены Жыгімонтам у Кернаве, а яго жонка і сыны Сямён і Міхаіл — ва Уцяне. Вызвалены па смерці Жыгімонта ў 1440 годзе.

Па смерці Жыгімонта (1440) прэтэндаваў на сталец. Новаабраны вялікі князь Казімір перадаў яму Кіеўскае княства, потым Асцёр.

Паводле Л. Вайтовіча, перад смерцю Алелька прыняў схіму пад імем Алексій. Пахаваны ў Кіева-Пячэрскай лаўры.

Магчыма ў Алелькі быў і трэці сын — Аляксандр.


 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Уладзімір
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Алелька
?—1454
 
 
 
 
 
 
 
Іван
 
 
Андрэй
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Сямён
 
 
 
Міхаіл
 
ЕўдакіяФеадосіяБЕЛЬСКІЯГлеб
 
Еўдакія
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
ВасільСоф’яАляксандраСямён
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юрый I
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юрый II
 
Сямён
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юрый III
1559—1586
Сямён-Ян
?—1592
Аляксандр
?—1591
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Соф’я
1585—1617
 

Зноскі

  1. Пазднякоў В. Алелькавічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 218. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  2. 1 2 П. Р. Казлоўскі. Алелькавічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. С. 101.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Алелькавічы
Катэгорыя·Памерлі ў 1454 годзе
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Альгердавічы
Катэгорыя·Князі слуцкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў Кіеве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кіева-Пячэрскай лаўры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Алелькавічы
Катэгорыя·Памерлі ў 1455 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Князі капыльскія
Катэгорыя·Прыхільнікі Свідрыгайлы Альгердавіча