wd wp Пошук:

Вішнявецкі сельсавет

Вішняве́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Вішнявец. Размешчаны ў паўднёвай частцы раёна. Плошча 10744 га.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Гавезнаўскі сельсавет у складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Гавязна. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя Пагарэлецкага сельсавета[1]. 27 кастрычніка 1964 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Вішнявец, сельсавет перайменаваны ў Вішнявецкі. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Варацішчанскага сельсавета (4 населеныя пункты: Горкі, Жацерава, Раёўшчына, Савоні)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 1487 чалавек[3], з іх 91,7 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 2,8 % — палякі[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вішнявецкі сельсавет