Гавязня́нка — рака ў Нясвіжскім і Стаўбцоўскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток Нёмана.
Даўжыня ракі 24 км[1]. Плошча вадазбору 163 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 ‰. Пачынаецца за 2 км на ўсход ад вёскі Завітая Нясвіжскага раёна, упадае ў Нёман на поўдзень ад вёскі Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна. На ўсім працягу каналізаваная. Асноўны прыток — меліярацыйны канал Кунаса (справа).