wd wp Пошук:

Міхаіл Фёдаравіч Піліпенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Піліпенка. Міхаіл Фёдаравіч Піліпенка (19 мая 1936, вёска Нежыхаў, Брагінскі раён, Гомельская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі этнограф, этнолаг, гісторык. Дырэктар (1994—2004) Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі. Доктар гістарычных навук (1993), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (1994), прафесар (1995).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Мазырскім педагагічным вучылішчы (зараз — Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна), затым паступіў у 1956 годзе на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў настаўнікам гісторыі Мамайскай васьмігадовай школы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці, а затым Каплічскай сярэдняй школы на Гомельшчыне.

У 1964—1967 гадах вучыўся ў аспірантуры Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ламаносава, пасля заканчэння якой з кастрычніка 1967 года працаваў на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, спачатку выкладчыкам кафедры гісторыі старажытнага часу і сярэдніх вякоў, а затым дацэнтам кафедры археалогіі, этнаграфіі і дапаможных гістарычных дысцыплін (з 1977 — дацэнт, прафесар — 1995, 1994 — член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі).

З 1991 года М. Ф. Піліпенка пераходзіць на працу ў Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на пасаду загадчыка аддзела этналогіі. У 1993 годзе ён абараняе доктарскую дысертацыю, а з мая 1994 года па 2004 год — дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі. З 2004 года — галоўны навуковы супрацоўнік аддзела этналогіі інстытута.

Навуковая дзейнасць

Даследуе праблемы этнагенезу і этнічнай гісторыі беларускага народа, пытанні гісторыі беларускай этналогіі і фалькларыстыкі, сямейных адносін, вясельных звычаяў і абрадаў беларускага сялянства, народных рэлігійных вераванняў. Аўтар манаграфіі «Этнаграфія Беларусі» (1980), «Узнікненне Беларусі: новая канцэпцыя» (1991), сааўтар калектыўных прац «Гістарычнае краязнаўства Беларусі» (1980), «Народная педагогіка беларусаў» (1996), «Беларусы» (1998), «Беларусь на мяжы тысячагоддзяў» (2000), «Беларусы. Т. 4. Вытокі і этнічнае развіццё» (2001), «Беларусы. Т. 5. Сям’я» (2001), «Беларусы. Т. 6. Грамадскія традыцыі» (2002).

Ён аўтар звыш ста навуковых артыкулаў, сярод якіх найбольш значнымі з’яўляюцца «Паходжанне і сацыяльная сутнасць сімвалічных выкупаў у беларускай вясельнай абраднасці» (1969), «Сляды родавай арганізацыі ў вясельных звычаях славянскіх народаў» (1969), «Сям’я і шлюб у беларускіх сялян у другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст.» (1970), «З гісторыі вывучэння беларускай этнаграфіі і фальклору» (1970), «Роля эвалюцыі і дыфузіі ў гісторыі традыцый» (1990), «Беларуская традыцыйная культура як феномен еўрапейскай цывілізацыі» (1995), «Прынцыпы класіфікацыі вясельнай абраднасці беларусаў» і інш.

У працы «Этнаграфія Беларусі» разглядае фальклор як элемент духоўнай культуры беларусаў. У артыкулах, надрукаваных у энцыклапедыі «Этнаграфія Беларусі» вывучыў многія міфалагічныя вобразы беларусаў. Абгрунтоўваючы свой пункт гледжання аб паходжанні беларускага народа, побач з іншымі крыніцамі, ён шырока выкарыстоўваў матэрыялы па беларускім фальклоры.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Этнографы Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Этнолагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брагінскім раёне
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Дырэктары ІМЭФ НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Этнографы СССР
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Выпускнікі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Гісторыкі СССР