wd wp Пошук:

Міхаіл Паўлавіч Катлавец

Міхаіл Паўлавіч Катлавец (19141944) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945 год).

Біяграфія

Міхаіл Катлавец нарадзіўся 25 кастрычніка 1914 года ў вёсцы Лешня (цяпер — Мазырскі раён Гомельскай вобласці). У 1938 годзе ён скончыў Мінскі педагагічны інстытут. У тым жа годзе Катлавец быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1941 годзе ён скончыў курсы малодшых камандзіраў пры Харкаўскім танкавым вучылішчы. З чэрвеня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да студзня 1944 года гвардыі капітан Міхаіл Катлавец камандаваў танкавым батальёнам 41-й гвардзейскай танкавай брыгады 7-га механізаванага корпуса(руск.) бел. 2-га Украінскага фронта. Вызначыўся падчас вызвалення Украінскай ССР[1].

7 студзеня 1944 года батальён Катлаўца удзельничаў у баі за станцыю Лелекаўка на захадзе ад Кіраваграда, знішчыўшы 7 танкаў ворага. 13 красавіка 1944 года батальён пераправіўся праз Днестр у раёне вёскі Ташлык(руск.) бел. Грыгарыёпальскага раёна Малдаўскай СССР і захапіў плацдарм на яго заходнім беразе. Развіўшы з плацдарма наступленне ён паспяхова прарваў варожую абарону на дзяржаўнай мяжы СССР з Румыніяй. У тых баях Катлавец асабіста знішчыў 4 танкі і 2 САУ ворага. 6 кастрычніка 1944 года ён загінуў у баі. Пахаваны ў Ціраспалі[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі капітан Міхаіл Катлавец пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й ступені і Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].

У гонар Катлаўца названыя вуліцы ў Ціраспалі, Кішынёве, Мазыры[1] в. Лешня.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Міхаіл Паўлавіч Катлавец на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Пахаваныя ў Ціраспалі
Катэгорыя·Памерлі ў Малдове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Танкісты СССР
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазырскім раёне
Катэгорыя·Памерлі 6 кастрычніка