wd wp Пошук:

Міхаіл Міхайлавіч Анікееў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Анікееў. Міхаіл Міхайлавіч Анікееў (нар.23.05.1949, в. Мікольск Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобл.,) — кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 11-га і 13 скліканняў, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Калі яму было ўсяго два гады, не стала бацькі, Міхаіла Фёдаравіча, рабочага брыгады «Нікольск» саўгаса «Дрыбінскі». Клопату пра шасцярых дзецях ляжалі на плячах маці, Сцепаніды Акуловны, даяркі той жа брыгады. С ранняга дзяцінства пачаў працаваць. У 1966 -1968 гг. працаваў рабочым, паштальёнам. В 1968-1970 гг. служыў у Савецкай арміі. Завочна скончыў Смілавіцкій сельскагаспадарчы тэхнікум і Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, аспірантуру пры БДСГА.

У 1970—1977 гг. памочнік брыгадзіра, брыгадзір саўгаса «Дрыбінскі» Горацкага раёна, у 1977—1980 гг. — галоўны аграном саўгаса «Копцеўскі» Горацкага раёна, у 1980—1986 гг. — дырэктар саўгаса «Горацкі». У 1986—1987 гг. — старшыня Горацкага выканаўчага камітэта, 1987—1991 гг. — першы сакратар Асіповіцкага гаркама КПБ. З 1991 па 2003 гг.- дацэнт кафедры раслінаводства БДСГА.

У 2003—2010 гг. зноў старшыня Горацкага райвыканкама. У час яго кіравання Горацкі раён заняў 2-е месца ў рэспубліканскім спаборніцтве па сацыяльна-эканамічнаму развіццю і ў 2008 годзе занесены на рэспубліканскую Дошку Пашаны. У кастрычніку 2004 года ў горадзе Горкі прайшоў другі рэспубліканскі экалагічны форум. З 2005 па 2010 гады ў раёне былі ўладкаваны 12 аграгарадкоў: Каменка, Аўсянка, Леніна, Паршына, Добрая, Маслакі, Горы, Копцеўка, Красуліна, Рэкта, Сава, Рудкаўшчына. Аўтар навуковых і навукова-метадычных прац па раслінаводству і методыцы выкладання.

Грамадская дзейнасць

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР адзінаццатага склікання, дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання, дэпутат Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, член камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарстання і ліквідацыі вынікаў Чарнобыльскай аварыі. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета і Горацкага раённага Савета.

Сям’я

Жонка Зінаіда Аляксандраўна, сын Міхаіл, дзве дачкі — Алена і Людміла.

Прызнанне

Узнагароды

Навуковыя і навука-метадычныя працы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 18. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. http://house.gov.by/index.php/,120,252,,,0,,,0.html
  3. 1 2 Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі (да 2006 г.) — Беласток, Вільнюс: Беларускае гістарычнае таварыства, (untranslated), 2011. — вып. 2. — С. 279. — 1228 с. — ISBN 978-80-86961-16-3

Літаратура

Спасылкі

]

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горацкім раёне
Катэгорыя·Дэпутаты Горацкага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Дэпутаты Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дырэктары саўгасаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дрыбінскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Старшыні Горацкага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Кандыдаты сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
Катэгорыя·Аграномы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Першыя сакратары Асіповіцкага гаркама КПБ
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання