У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Добрая (значэнні).
До́брая[1] (трансліт.: Dobraja, руск.: Добрая) — аграгарадок у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Добраўскага сельсавета.
Аграгарадок знаходзіцца за 9 км у напрамку на поўдзень ад горада Горкі[2], за 77 км ад Магілёва[2], за 7 км ад чыгуначнай станцыі Пагодзіна[2], каля левага берага ракі Дабранка.