Па́ршына[1] (трансліт.: Paršyna, руск.: Паршино) — аграгарадок у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Паршынскага сельсавета.
Знаходзіцца за 7 км на паўднёвы ўсход ад горада Горкі, за 92 км ад Магілёва[2] на аўтамабільнай дарозе Р123[3], каля левага берага ракі Крывая. На тэрыторыі аграгарадка сажалка.
Перад вайной у вёсцы жыло 350 чалавек у 97 дварах[4].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 года гітлераўцамі было спалена 97 дамоў, забіта 2 чалавекі[4].
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паршына