wd wp Пошук:

Беларускае гістарычнае таварыства

Беларускае гістарычнае таварыства (БГТ, Białoruskie Towarzystwo Historyczne) — грамадская арганізацыя ў Польшчы з сядзібай у Беластоку.

15.6.1993 ў Беластоку быў створаны Заснавальніцкі камітэт Беларускага гістарычнага таварыства ў складзе: Славамір Іванюк, Юрка Каліна, Алег Латышонак і Яўген Мірановіч. БГТ аформілася 6.9.1993. Старшынёй стаў Антон Мірановіч. Тры гады пазней Таварыства ўзначаліў Алег Латышонак.

БГТ рэалізуе свае статутныя мэты шляхам выдавецкай дзейнасці, арганізацыі навуковых канферэнцый, выставак і моладзевых лагераў. Друкаваны орган — паўгадавік “Białoruskie Zeszyty Historyczne”. Выдае кніжкі на польскай і беларускай мовах, напісаных або адрэдагаваных ягонымі сябрамі. Мае ўласную бібліятэку. З 2007 БГТ патраніруе Беларускую інтэрнэт-бібліятэку Kamunikat.org.

Да 2008 года праз БГТ прайшлі 32 асобы. Асноўную частку яго членаў складаюць прафесійныя гісторыкі — выкладчыкі ВНУ, настаўнікі гісторыі, архівісты і музейшчыкі, а таксама журналісты беларускіх часопісаў, радыё і тэлебачання. Амаль усе сябры БГТ з’яўляюцца аўтарамі прынамсі адной кніжкі, рэдактарамі кніжак, зборнікаў матэрыялаў ды навуковых і папулярнанавуковых часопісаў, а таксама творцамі перадач для радыё і тэлебачання.

Сядзіба таварыства (у т.л. бюро і чытальня) знаходзіцца ў Беластоку.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі беларусаў Польшчы
Катэгорыя·1993 год у Польшчы