wd wp Пошук:

Міхаіл Данілавіч Сіянін

Міхаіл Данілавіч Сія́нін[1] (17 снежня 1901 — 1 кастрычніка 1973) — удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, гвардыі палкоўнік. Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія

М. Д. Сіянін нарадзіўся ў вёсцы Забалацце (сучасны Аршанскі раён Віцебскай вобласці Беларусі). З 15 гадоў пачаў працаваць на заводзе ў Барані[2]. У 1917 годзе добраахвотнікам уступіў у армію[2]. Удзельнічаў у баях на Аршаншчыне, служыў у Дарагабужы, у 235-м Невельскім палку Омскай імя Італьянскага пралетарыята жалезнай дывізіі[2]. Скончыў курсы Чырвоных камандзіраў. Ваяваў на Туркестанскім фронце, з 1923 па 1931 год удзельнічаў у барацьбе з басмачамі[2].

У Чырвонай Арміі з 1920 года; узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга і імянной шашкай Рэўваенсавета СССР. У 1927 годзе скончыў Вышэйшую кавалерыйскую школу, у 1941 г. — Ваенную акадэмію Генштаба.

У Вялікую Айчынную вайну на фронце з лістапада 1941 года: палкоўнік, камандзір 69-й механізаванай брыгады. Удзельнічаў у бітве пад Масквой. У верасні 1943 года брыгада пад яго камандаваннем вызначылася ў бітве за Дняпро каля сяла Вялікі Букрын, на паўднёвы ўсход ад Кіева, 22.09.1943 г. батальён брыгады фарсіраваў Дняпро ў раёне сяла Зарубніцы і захапіў плацдарм. На працягу трох сутак пад ударамі авіяцыі праціўніка М. Д. Сіяніну ўдалося пераправіць на плацдарм асноўныя сілы брыгады і замацавацца на плацдарме.

М. Д. Сіянін — удзельнік баёў на Дуклінскім перавале ў Чэхаславакіі.

У 1948 годзе М. Д. Сіянін скончыў Вышэйшую ваенную акадэмію імя К. Я. Варашылава. Жыў у Оршы, працаваў дырэктарам Мемарыяльнага музея Канстанціна Сяргеевіча Заслонава.

Узнагароды

Памяць

Імем М. Д. Сіяніна названа вуліца ў Оршы.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002
  2. 1 2 3 4 5 6 7 Біяграфія на сайце Аршанскага райвыканкама(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Памерлі ў 1973 годзе
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Дукельскім памятным медалём
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Памерлі ў Оршы
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Маскву
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі 1 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 снежня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава III ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга