wd wp Пошук:

Міхаіл Вінцэнтавіч Мялешка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мялешка. Міхаіл Вінцэнтавіч Мялешка (27 красавіка (9 мая) 1892, Скары, цяпер Мядзельскі раён, Мінская вобласць — 19 красавіка 1941, Самара; Псеўданімы: Міхалка Скарэўскі, Міхалка С.; крыптанімы: М.-о, М. М-о, N.) — беларускі гісторык, этнограф, пісьменнік, публіцыст.

Біяграфія

З 1911 года працаваў на фабрыках у Пецярбургу. Удзельнічаў у гуртку Браніслава Эпімаха-Шыпілы. У 1914—1918 гадах у расійскай арміі. З 1917 года член Беларускай сацыялістычнай грамады. З 1918 года працаваў у Віцебскім аддзяленні Белнацкама. У 1918—1921 гадах вучыўся ў Віцебскім аддзяленні Маскоўскага археалагічнага інстытута. Працаваў у Віцебскім археалагічным інстытуце і губернскім архіве. У 1920—1921 гадах служыў у Віцебскім губернскім ваенкамаце. З лістапада 1922 года ў Менску.

Працаваў у Цэнтрархіве БССР; з 1927 года ў Цэнтральным архіўным упраўленні БССР. З 1923 года член Інбелкульта. У 1923—1924 гадах чытаў лекцыі па этнаграфіі ў Віцебскім педінстытуце. У 1926—1928 — выкладаў гісторыю Беларусі ў Камуністычным універсітэце Беларусі. Арыштаваны ДПУ БССР 18 ліпеня 1930 года па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пастановай Калегіі АДПУ ад 10 красавіка 1931 года сасланы ў Самару на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны 16 лютага 1938 года. Вызвалены з-пад следства 4 сакавіка 1940 года. Рэабілітаваны па першым прыгаворы ў 1957, па другім — у 1962 годзе.

Нашчадкі

Дачка Міхаіла Мялешкі — Людміла Сакалова, пражывае ў Санкт-Пецярбургу. Яго ўнучка — Наталля Спічко, кампазітар, аўтар вакальнага цыклу «Самарский туесок», які гучаў па ўсесаюзным радыё ў выкананні народнага артыста СССР Артура Эйзена.

Дзейнасць

Даследаваў праблемы прыгоннага права, падзеі 1863—1864 і 1905—1907 гадоў у Беларусі. Аўтар працы пра Мялеція Сматрыцкага. Таксама вывучаў беларускую этнаграфію і архіўную справу. Удзельнічаў у арганізацыі архіўнай справы, этнаграфічных і краязнаўчых даследаванняў.

Творчасць

У 1913 годзе апублікаваў першае апавяданне «Родныя абразкі» ў альманаху «Маладая Беларусь». Друкаваўся ў газетах «Наша ніва», «Вольны шлях», «Дзянніца», «Савецкая Беларусь» з публіцыстычнымі артыкуламі пад псеўданімам Міхалка Скарэўскі.

Бібліяграфія

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Этнографы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
Катэгорыя·Памерлі 9 мая
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў Самары
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 19 красавіка
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Архівісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 мая
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1892 годзе
Катэгорыя·Асобы