wd wp Пошук:

Міхаіл Амосавіч Высагорац

Міхаіл Амосавіч Высагорац (19 лістапада 1920, в. Дукоўшчына, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць — 22 красавіка 1996, пас. Шахаўская(руск.) бел., Маскоўская вобласць) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў дзесяць класаў школы, потым у 1940 годзе — Віцебскі настаўніцкі інстытут[1]. У лістападзе 1940 года Высагорац быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1941 годзе ён скончыў Маскоўскае ваенна-інжынернае вучылішча(руск.) бел..

З 1941[1] года на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Быў курсантам інжынернай роты, затым камандаваў сапёрнай і мотаінжынернай ротамі. Ваяваў у складзе Прыморскай арміі, Варонежскага, 1-га Украінскага, 1-га Беларускага франтоў[1].

Прымаў удзел у спецзаданнях па падрыву важных аб’ектаў у Калужскай вобласці, абароне Севастопаля, баях за Варонеж, Варонежска-Касторненскай аперацыі, Курскай бітве, Харкаўскай аперацыі, Праскураўска-Чарновіцкай, Львоўска-Сандамірскай, Вісла-Одэрскай аперацыях, штурме Берліна.

Да ліпеня 1944 года гвардыі капітан Міхаіл Высагорац камандаваў інжынернай ротай 13-га гвардзейскага асобнага мотаінжынернага батальёна 17-й мотаінжынернай брыгады 1-й гвардзейскай танкавай арміі 1-га Украінскага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Польшчы[2] ў 1944 годзе пры разведцы і будаўніцтве паромнай пераправы цераз р. Днестр (24.3.1944), мастоў цераз р. Прут (29.3.1944), Заходні Буг (19.7.1944), Сан (24.7.1944) і Віслу (1-5.8.1944). Нягледзячы на масіраваны варожы агонь, ён асабіста кіраваў дзеяннямі сваёй роты на перадавой[1][2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 верасня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі капітан Міхаіл Высагорац быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» пад нумарам 4583[2].

У 1945 годзе Высагорац быў звольнены ў запас. З 1947 працаваў у будаўнічых арганізацыях[1]. У 1957 годзе ён скончыў горны тэхнікум, пасля чаго працаваў у Навакузнецку начальнікам вытворча-тэхнічнага аддзела шахтабудаўнічага ўпраўлення № 8 трэста «Куйбышевуголь». З 1974 года Высагорац пражываў і працаваў у пасёлку Шахаўская Маскоўскай вобласці. Памёр 22 красавіка 1996 года, пахаваны ў Шахаўской[2].

Узнагароды

Акрамя звання Героя Савецкага Саюза быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, а таксама шэрагам медалёў[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Высогорец Михаил Амосович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 130. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 5 Міхаіл Амосавіч Высагорац на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Маскоўскай вобласці
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Севастопаля»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Маскоўскай вобласці
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бешанковіцкім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага ваеннага інжынернага вучылішча
Катэгорыя·Памерлі 22 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 снежня
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга