wd wp Пошук:

Міхаіл Аляксеевіч Марціновіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марціновіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Міхаіл Марціновіч (нар. 14 верасня 1979, Мазыр) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у мазырскай «Славіі».

Клубная кар’ера

Выхаванец мазырскай СДЮШАР-3. Першы трэнер — Сяргей Кавалевіч. Гуляў у мазырскай «Славіі» (1997—2003), фарм-клубе «Мазыр», аддаваўся ў арэнду мінскай «Зорцы-ВА-БДУ». У 2003 годзе перайшоў у мінскае «Тарпеда-СКА», а з 2005 года абараняў колеры «Шахцёра», дзе стаў асноўным іграком, выйграў золата чэмпіянату 2005. У 2010 годзе страціў месца ў аснове і пакінуў салігорскі клуб, а ў пачатку 2011 года вярнуўся ў «Славію», якой дапамог выйграць Першую лігу 2011.

У сакавіку 2013 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры і перайшоў на трэнерскую працу ў «Славіі»[2].

Трэнерская кар’ера

У сезоне 2013 быў трэнерам юнацкай каманды мазырскай «Славіі», а ў студзені 2014 года стаў памочнікам новага галоўнага трэнера Юрыя Пунтуса[3]. У сезоне 2017 са штабу асноўнага складу быў пераведзены на месца галоўнага трэнера дубля[4]. 26 лістапада 2017 года кіраваў асноўнай камандай мазыран у матчы апошняга тура Вышэйшай лігі супраць «Тарпеда-БелАЗ», аднак «Славія» пацярпела паражэнне 0:2 і вылецела ў Першую лігу.

У студзені 2018 года быў зацверджаны галоўным трэнерам «Славіі»[5]. У сезоне 2018 разам з мазырскім клубам атрымаў перамогу ў Першай лізе. У 2019—2020 гадах «Славія» пад кіраўніцтвам Марціновіча была серадняком Вышэйшай лігі, а ў сезоне 2021 толькі ў стыкавых матчах супраць «Крумкачоў» захавала месца ў элітным дывізіёне. У сезоне 2022 каманда выступала нестабільна, і ў кастрычніку 2022 года новым трэнерам мазырскага клуба быў прызначаны Іван Біёнчык[6] Марціновіч жа застаўся ў трэнерскім штабе.

У кастрычніку 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[7].

Дасягненні

Гульнявыя

Трэнерскія

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1997Д1МПКЦСцяг Беларусі20
1999Д1СлавіяСцяг Беларусі11
2001Д2Зорка-ВА-БДУСцяг Беларусі253
2002Д1СлавіяСцяг Беларусі222
2003 (1)Д1СлавіяСцяг Беларусі154
2003 (2)Д1Тарпеда-СКАСцяг Беларусі124
2004Д1Тарпеда-СКАСцяг Беларусі252
2005Д1ШахцёрСцяг Беларусі217
2006Д1ШахцёрСцяг Беларусі211
2007Д1ШахцёрСцяг Беларусі220
2008Д1ШахцёрСцяг Беларусі273
2009Д1ШахцёрСцяг Беларусі160
2010 (1)Д1ШахцёрСцяг Беларусі30
2010 (2)Д2ГранітСцяг Беларусі140
2011Д2СлавіяСцяг Беларусі236
2012Д1СлавіяСцяг Беларусі60

Зноскі

  1. Mikhail Martinovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Футбол. Михаил Мартинович и Александр Клименко повесили бутсы на гвоздь
  3. Юрий Пунтус: «Моими помощниками будут Войцехович и Мартинович»
  4. Мартинович возглавит дубль «Славии»
  5. Михаил Мартинович возглавил “Славию”
  6. Иван Биончик возглавил “Славию”
  7. 22 белорусских специалиста получили тренерскую лицензию УЕФА категории “А”
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Палессе Козенкі
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Трэнеры ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазыры
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Мазыр
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 верасня
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы