wd wp Пошук:

Міхаіл Іванавіч Сазонаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сазонаў. Міхаіл Іванавіч Сазо́наў[1] (руск.: Михаил Иванович Сазонов; нар. 7 кастрычніка 1938) — вучоны ў галіне тэхнікі і фізікі плазмы, доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (2009).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Канску. У 1961 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава па спецыяльнасці «Фізіка». У 1961—1970 гадах працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам, супрацоўнікам у Інстытуце тэарэтычнай і прыкладной механікі, у 1970—1976 гадах старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце цеплафізікі Сібірскага аддзялення АН СССР[2]. З 1976 года М. І. Сазонаў у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце — прафесар кафедры прыкладной механікі машынабудаўнічага факультэта[2].

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па даследаванні нізкатэмпературнай плазмы, доўгіх электрычных і турбулентных дуг, прыэлектродных працэсаў, па распрацоўцы прамысловых плазматронаў з высокім ККДз[1].

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, 2002
  2. 1 2 3 Вучоныя Беларусі: Сазонаў, Міхаіл Іванавіч (доктар тэхнічных навук; фізіка; механіка; нар. 1938)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Канску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Супрацоўнікі Расійскай акадэміі навук
Катэгорыя·Асобы