.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Міхал Геранім Радзівіл (1744—1831) — кашталян віленскі (1775—1790), пасля апошні віленскі ваявода (з 1790), паходзіў з роду Радзівілаў.
Сын Марціна Мікалая Радзівіла і Марты Трэмбіцкай. Брат Юзафа Мікалая Радзівіла. Выхоўваўся ў доме апекуна — Міхала Казіміра Радзівіла «Рыбанькі», дзе атрымаў грунтоўную хатнюю адукацыю, у тым ліку музычную[1]. Навучаўся ў Львове, Нясвіжы.
Абіраўся паслом на сойм 1773, член Пастаяннай Рады ў 1780—1783 і 1793—1794, член Адукацыйнай камісіі з 1783 (старшыня ў 1793).
У 1792 далучыўся да Таргавіцкай канфедэрацыі. Падчас паўстання Т. Касцюшкі знаходзіўся ў Пецярбургу, не супрацьдзейнічаў наданню сваімі ўраднікамі дапамогі паўстанцаў, выстаўленню рэкрутаў. Потым адыйшоў ад палітычнай дзейнасці.
Уступіў у шлюб з Аленай Пшаздзецкай, вядомай па рамане з каралём Рэчы Паспалітай Станіславам Аўгустам Панятоўскім. Аселі ў Небарове, што ў Польшчы. Уладальнік велізарнага стану, уславіўся як добры гаспадар. У Небарове сабраў калекцыю твораў мастацтва.
Меў пяць сыноў, у тым ліку, Антонія Генрыха Радзівіла і Міхаіла Гедыона Радзівіла, а таксама тры дочкі.
Памёр у Варшаве ў веку 87 гадоў. Пахаваны ў Небарове.
Папярэднік: Міхал Казімір Агінскі |
Ваявода віленскі 1790—1795 |
Пераемнік: —— |