wd wp Пошук:

Антоні Генрык Радзівіл

Антоні Генрык Радзівіл

Антоні Генрык Радзівіл, польск.: Antoni Henryk Radziwiłł (13 чэрвеня 1775, Вільня — 7 красавіка 1833, Берлін) — палітычны дзеяч, кампазітар, мецэнат.

Біяграфічныя звесткі

З роду Радзівілаў. Сын Міхала Гераніма.

Вучыўся ў Гётынгенскім універсітэце (да 1794). У 1796 ажаніўся з Фрыдэрыкай Луізай, прынцэсай Брандэнбургскай, пляменніцай прускага караля, і асеў у Прусіі. Пасля задушэння паўстання 1794 падтрымліваў планы адраджэння польскай дзяржавы на чале з Гогенцолернам, дзе сам разлічваў быць віцэ-каралём, а Т. Касцюшка — галоўнакамандуючым. Выступаў за кааліцыю Прусіі, Расіі і Аўстрыі супраць Напалеона, якая прадугледжвала стварэнне асобнай арміі з ураджэнцаў былой Рэчы Паспалітай, аднак гэтыя планы не ажыццёўлены. Пасля гібелі Д. Г. Радзівіла стаў у 1814 ардынатам нясвіжскім і алыцкім. У 1815-33 намеснік прускага караля ў Вялікім княстве Пазнаньскім, генерал-паручнік.

Меў 4 дачок і сыноў Вільгельма, Фердынанда, Багуслава, Уладзіслава.

Музычная творчасць

Трымаў у Берліне і Познані артыстычныя салоны. Быў выдатным віяланчэлістам і гітарыстам, іграў на іншых музычных інструментах, пісаў музыку, спяваў у аматарскіх спектаклях («Вялікі тыдзень у замку, альбо Сцэны трубадураў з 1148 года»; паст. ў час Венскага кангрэса 1815). Падтрымліваў кантакты з вядомымі кампазітарамі. Свае творы прысвяцілі яму Л. ван Бетховен, Ф. Мендэльсон-Бартольдзі, Ф. Шапэн, М. Шыманоўская. Пісаў рамансы (у т.л. «Вільгельма Майстэра» І. В. Гётэ), вакльныя дуэты і трыо, фартэпіянныя творы (вальсы, паланезы), хары.

Як кампазітар набыў вядомасць музыкай да «Фауста» (лібрэта І. В. Гётэ). У 1844 С. Манюшка выдаў у Вільні асобныя сцэны гэтай оперы ў сваёй клавірнай рэдакцыі. На Беларусі фрагменты оперы ўпершыню паказаны ў 1995 у Нясвіжы «Беларускай капэлай», прэм’ера ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы Рэспублікі Беларусь адбылася ў 1999.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #115548149 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чорнага арла
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Катэгорыя·Мальтыйскія рыцары
Катэгорыя·Ардынаты нясвіжскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1775 годзе
Катэгорыя·Камандоры ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Губерта
Катэгорыя·Кампазітары Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Царства Польскае)
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Катэгорыя·Памерлі ў 1833 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 чэрвеня
Катэгорыя·Кампазітары Польшчы
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага арла
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Памерлі 7 красавіка
Катэгорыя·Род Радзівілаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Познані
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Катэгорыя·Постаці Мірскага замка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Кавалеры Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных