wd wp Пошук:

Міхал Вітаноўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вітаноўскі. Міхал (Міхаіл Іванавіч) Вітаноўскі (польск.: Michał Witanowski, руск.: Михаил Иванович Витановский) — дзяржаўны службовец, памешчык.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Вітаноўскіх герба «Равіч». Сын Яна Вітаноўскага. Меў брата Дамініка[2].

На службе з 1806 года[3]. У 1812 г. — генеральны сакратар французскай адміністрацыі Гродзенскага павета. У 1817—1819 г. — сакратар Гродзенскага дваранскага сходу. У 1826 г. — чыноўнік 8-га класа, камісарыяцкі камісіянер у канцылярыі грамадзянскіх спраў царэвіча Канстанціна Паўлавіча[2].

Сябра масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, 2-і дазорца ў 1818, 1-ы дазорца ў 1819; намесны майстар у 1820, па дазволу Нясвіжскага малога капітула ўведзены ў 4-ю ст. у 1821. Ганаровы сябра масонскай ложы «Вузел еднасці» ў Навагрудку, масон 4-й ст. у 1821. Ганаровы сябра масонскай ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, масон 4-й ст. у 1820—1821. Сябра ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы ў 1819, масон 4-й ст. у 1820[2].

Правадзейны стацкі саветнік з 1840 года[3]. У 1836—1843 гадах займаў пасаду аўгустоўскага грамадзянскага губернатара[4].

Прыехаў з Сувалкаў у Варшаву на лячэнне, дзе і памёр 24 ліпеня 1843 г. у доме Вернера па вул. Длуга, 544. 26 ліпеня 1843 г. пахаваны ў касцёле Капуцынаў[pl][5].

Апошні ўладальнік маёнтка Савіцкія ў Кобрынскім павеце, пасля яго смерці ў 1853[6] годзе маёнтак перайшоў ва ўласнасць Антонія Задарноўскага[7].

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 снежня 2021.
  2. 1 2 3 Швед, 2007
  3. 1 2 С. В. Волков. Высшее чиновничество Российской империи. Краткий словарь
  4. Andrzej Matusiewicz. Prezesi Komisji Województwa Augustowskiego i gubernatorzy cywilni augustowscy w latach 1816—1866
  5. A. Tyszka, Nekrologi Kuriera Warszawskiego
  6. Магчыма, дата памылковая, бо некралогу брата Дамініка, які памёр 2 сакавіка 1848, былы аўгустоўскі губернатар адзначаны як памерлы
  7. Sawickie (Białoruś) czyli utracone dziedzictwo

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў 1843 годзе
Катэгорыя·Сапраўдныя стацкія саветнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1784 годзе
Катэгорыя·Масоны Беларусі
Катэгорыя·Члены масонскай ложы «Сябры чалавецтва»
Катэгорыя·Род Вітаноўскіх
Катэгорыя·Аўгустоўскія губернатары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Варшаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Члены масонскай ложы «Шчаслівае вызваленне»
Катэгорыя·Памерлі 24 ліпеня