У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вітаноўскі. Міхал (Міхаіл Іванавіч) Вітаноўскі (польск.: Michał Witanowski, руск.: Михаил Иванович Витановский) — дзяржаўны службовец, памешчык.
Паходзіў са шляхецкага роду Вітаноўскіх герба «Равіч». Сын Яна Вітаноўскага. Меў брата Дамініка[2].
На службе з 1806 года[3]. У 1812 г. — генеральны сакратар французскай адміністрацыі Гродзенскага павета. У 1817—1819 г. — сакратар Гродзенскага дваранскага сходу. У 1826 г. — чыноўнік 8-га класа, камісарыяцкі камісіянер у канцылярыі грамадзянскіх спраў царэвіча Канстанціна Паўлавіча[2].
Сябра масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, 2-і дазорца ў 1818, 1-ы дазорца ў 1819; намесны майстар у 1820, па дазволу Нясвіжскага малога капітула ўведзены ў 4-ю ст. у 1821. Ганаровы сябра масонскай ложы «Вузел еднасці» ў Навагрудку, масон 4-й ст. у 1821. Ганаровы сябра масонскай ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, масон 4-й ст. у 1820—1821. Сябра ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы ў 1819, масон 4-й ст. у 1820[2].
Правадзейны стацкі саветнік з 1840 года[3]. У 1836—1843 гадах займаў пасаду аўгустоўскага грамадзянскага губернатара[4].
Прыехаў з Сувалкаў у Варшаву на лячэнне, дзе і памёр 24 ліпеня 1843 г. у доме Вернера па вул. Длуга, 544. 26 ліпеня 1843 г. пахаваны ў касцёле Капуцынаў[pl][5].
Апошні ўладальнік маёнтка Савіцкія ў Кобрынскім павеце, пасля яго смерці ў 1853[6] годзе маёнтак перайшоў ва ўласнасць Антонія Задарноўскага[7].