wd wp Пошук:

Міхал Антоні Радзівіл

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Радзівіл. Князь Міхал Антоні Радзівіл (польск.: Michał Antoni Radziwiłł; 1 кастрычніка 1687, Клецк — 29 жніўня 1721) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, крайчы вялікі літоўскі (з 1706), староста лідскі, вількамірскі, ковенскі, мяцельскі і неманоіцкі. Родапачынальнік шыдлавецкай лініі Радзівілаў, буйны землеўладальнік.

Біяграфія

Малодшы сын канцлера вялікага літоўскага Дамініка Мікалая Радзівіла (1653—1697) і яго першай жонкі князёўны Ганны Марыяны Палубінскай.

У дзесяцігадовым узросце застаўся сіратой. Апекуном малодшых — Міхала Антонія і Мікалая Фаўсціна стаў старэйшы брат Ян Мікалай Радзівіл. Пасля смерці бацькі ў спадчыну Міхалу Антонію дастаўся горад Шыдловец з наваколлямі ў Сандамірскім ваяводстве.

Пра жыццё і дзейнасць Міхала Антонія вядома мала. У хроніках горада Шыдлоўца захаваліся запісы пра тое, што ў 1711 годзе ён звяртаўся за атрыманнем згоды біскупа кракаўскага на будаўніцтва сінагогі. Паводле афіцыйных звестак, яўрэйская абшчына ў Шыдлоўцы была заснавана ў тым жа годзе. Затым там пабудавалі сінагогу і будынак для правядзення рытуальнага абраду абмывання, заклалі яўрэйскія могілкі[1].

У 1704 годзе Міхал Антоні пабраўся шлюбам з Марцыянай Сясіцкай. У сям’і нарадзілася двое дзяцей — дачка Ізабела (1711—1761), якая пасля выйшла замуж за кашталяна троцкага і пісара вялікага літоўскага Тадэвуша Францішка Агінскага і сын-спадчыннік Леан Міхал (1722—1751), які нарадзіўся ўжо пасля смерці бацькі, з-за чаго яму далі мянушку Паграбовец.

Шлюб з Марцыянай Сясіцкай значна пашырыў зямельныя надзелы Радзівіла за кошт прынесенага пасагу, у прыватнасці, сяло Паланечка (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) і іншыя маёнткі ў Наваградскім ваяводстве.

Зноскі

  1. Struktura i zadania szydłowieckiej gminy żydowskiej od jej początków do dwudziestolecia międzywojenneg(недаступная спасылка)o

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Крайчыя вялікія літоўскія
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клецку
Катэгорыя·Старосты вількамірскія
Катэгорыя·Старосты мяцельскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старосты неманойцкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Старосты лідскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1721 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Апольскім ваяводстве
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Памерлі 29 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1687 годзе
Катэгорыя·Старосты ковенскія