wd wp Пошук:

Мінскі гарадскі аркестр

Мі́нскі гарадскі́ арке́стр — аркестр, які снаваў у 18031917 гадах (з перапынкамі) у Мінску. Напачатку іграў па нядзелях і на святы ў кафедральным саборы, летам — і ў Губернатарскім садзе; ці суправаджаў тэатральныя паказы. У 18201860-я гг. пры ім існавала музычная школа, якая рыхтавала для яго музыкантаў.

У розны час аркестр узначальвалі Д. Стафановіч (18201837) В. Стафановіч (18371862 і 1869), Л. Скрабецкі, Р. Пілеман[d]1880), Г. Мерц1886), Л. Ступель (18901896), H. Рубінштэйн1909; наладжваў сімфанічныя канцэрты, арганізоўваў цыклы агульнадаступных гіст. канцэртаў). З аркестрам выступалі мясцовыя музыканты і гастралёры, у т.л. скрыпачы і піяністы К. Ліпінскі(укр.) бел., Апалінарый(руск.) бел. і Антоні Концкія(руск.) бел., М. Ельскі, В. Пшыбора[1], Я. Чыжэўскі[2], I. Гянко, Г. Бах, Л. фон Зіберштэйн, М. Палякін(руск.) бел., спявачка А. Мейчык(руск.) бел..

У рэпертуары былі творы І. Гайдна, Л. Бетховена, В. А. Моцарта, Дж. Расіні, Ф. Абера, Ф. Мендэльсона, Ф. Шуберта, Р. Вагнера, М. Глінкі, А. Барадзіна, П. Чайкоўскага і інш.

З 1880-х гг. дзейнасць Мінскага гарадскога аркестра звязана з музычна-грамадскімі арганізацыямі горада, у т. л. музычным таварыствам, музычным гуртком, таварыствамі аматараў прыгожых мастацтваў і сяброў музыкі.

Зноскі

  1. Przybora, Witold
  2. М. Зыкова. Становление и развитие профессионального скрипичного образования и исполнительского искусства Беларуси в начале XX века Архівавана 18 мая 2021. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Гісторыя Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Культура Мінска
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Зніклі ў 1917 годзе
Катэгорыя·Аркестры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·З’явіліся ў 1803 годзе
Катэгорыя·1803 год у Мінску
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Мінскі гарадскі аркестр
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай