wd wp Пошук:

Міласлаў Кабелач

Мі́ласлаў Ка́белач (чэшск.: Miloslav Kabeláč, 1 жніўня 1908, Прага — 17 верасня 1979, Прага) — чэшскі кампазітар, дырыжор, педагог. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Чэхаславакіі (1965).

Біяграфія

Вучыўся ў 19281931 гадах у Пражскай кансерваторыі, у 19311932 гадах у Школе майстроў пры ёй. Выкладаў у кансерваторыі, з 1958 года прафесар. У 19321954 гадах (з перапынкам) музычны рэжысёр, музычны рэдактар, дырыжор Пражскага радыё.

Творчасць

Яго музыцы ўласціва апора на традыцыі нацыянальнага музычнага фальклору ў спалучэнні з новымі прыёмамі пісьма. Эксперыментаваў у галіне электроннай музыкі. Сярод твораў: 8 сімфоній (19421968), пасакалля «Містэрыя часу» (1957), 2 уверцюры, «Гамлетаўскія імправізацыі» і цыкл «Адлюстраванне» (1964) для аркестра; 2 кантаты; «Містэрыя цішыні»; т. зв. электронна-акустычная кампазіцыя «6 карцін з чэшскіх летапісаў» (1970) і інш.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі 17 верасня
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Чэхаславакіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Пражскай кансерваторыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Дырыжоры Чэхіі
Катэгорыя·Арганісты Чэхіі
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Пражскай кансерваторыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Празе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампазітары Чэхіі