wd wp Пошук:

Мікіта Іванавіч Корзун

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Корзун. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Мікіта Корзун (нар. 6 сакавіка 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца салігорскага «Шахцёра» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскага «Дынама», з 2011 года выступаў за дубль. У асноўнай камандзе дэбютаваў 26 верасня 2012 года ў матчы 1/8 Кубка Беларусі супраць пінскай «Хвалі», калі правёў на полі ўсе 90 хвілін. Дэбют у чэмпіянаце адбыўся 17 лістапада 2012 года ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ», калі Мікіта ўжо ў кампенсаваны час замяніў Станіслава Драгуна.

У сезоне 2013 стаў трывала з’яўляцца ў асноўным складзе дынамаўцаў, пры гэтым нярэдка выхадзіў у стартавым складзе. Па выніках сезона 2013 быў прызнаны найлепшым у намінацыі «Футбольная надзея Беларусі»[5].

Сезон 2014 распачынаў у аснове «Дынама», але ў красавіку 2014 года атрымаў траўму, з-за якой прапусціў амаль увесь сезон. Вярнуўся на поле ў кастрычніку 2014 года, але неўзабаве атрымаў паўторную траўму і ўжо не з’яўляўся ў складзе да канца чэмпіянату. Сезон 2015 распачаў на лаўцы запасных, але хутка замацаваўся ў стартавым складзе мінчан на пазіцыі апорнага паўабаронцы, стаў адным з асноўных ігракоў каманды.

У лістападзе 2015 года цікавасць да Корзуна стаў праяўляць данецкі «Шахцёр»[6]. Пазней Мікіта быў запрошаны ў іншы ўкраінскі клуб — «Дынама» з Кіева. 1 лютага 2016 года было афіцыйна абвешчана аб падпісанні кантракта[7]. У сезоне 2015/16 выйшаў на поле толькі ў апошнім матчы сезона, а ў другой палове 2016 года стаў часцей з’яўляцца ў складзе. У пачатку 2017 года зноў страціў месца ў аснове, выступаў за моладзевы склад.

У першай палове сезона 2017/18 зноў стаў трапляць у склад, аднак у 2018 годзе перастаў з’яўляцца на полі. Па заканчэнні сезона «Дынама» выставіла Корзуна на трансфер, і ў ліпені 2018 года паўабаронца на правах арэнды вярнуўся ў мінскае «Дынама»[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, з лістапада 2018 года не гуляў з-за траўмы.

Па заканчэнні сезона ў снежні 2018 года вярнуўся ў Кіеў, аднак у студзені 2019 года не трапіў у склад каманды на замежны збор і неўзабаве быў аддадзены ў арэнду саудаўскаму клубу «Аль-Фатэх»[9]. У жніўні 2019 года пакінуў «Аль-Фатэх»[10] і на правах арэнды далучыўся да клуба «Вілафранкенсі» з другога дывізіёна Партугаліі[11].

Пакінуў партугальскую каманду па заканчэнні арэнды ў чэрвені 2020 года, пасля чаго трэніраваўся з рознымі беларускімі клубамі, шукаючы варыянты для працягу кар’еры. У верасні 2020 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр», падпісаўшы кантракт да 2023 года[12].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія зборныя да 17 і 19 гадоў. 19 лістапада 2013 года дэбютаваў за моладзевую зборную Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Арменіі.

У маі 2016 года са складу моладзевай быў у надзвычайным парадку выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі ў сувязі з траўмамі іншых ігракоў[13]. Дэбютаваў за нацыянальную каманду 27 мая 2016 года ў таварыскім матчы супраць Паўночнай Ірландыі (0:3), выйшаўшы ў стартавым складзе.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011дубльДынама МінскБеларусь50
2012Д1Дынама МінскБеларусь10
2013Д1Дынама МінскБеларусь230
2014Д1Дынама МінскБеларусь40
2015Д1Дынама МінскБеларусь190
2015/16 (2)Д1Дынама КіеўУкраіна10
2016/17Д1Дынама КіеўУкраіна110
2017/18Д1Дынама КіеўУкраіна80
2018 (2)Д1Дынама МінскБеларусь121
2018/19 (2)Д1Аль-ФатэхСаудаўская Аравія110
2019/20Д2ВілафранкенсіПартугалія120

Зноскі

  1. Nikita Korzun // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Nikita Korzun // FBref.com
  3. Nikita Korzun // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. https://www.pressball.by/footballstat/nikita_korzun/
  5. Никита Корзун признан лучшим в номинации «Футбольная надежда Беларуси»
  6. Донецкий «Шахтёр» готов заключить контракт с Никитой Корзуном без просмотра
  7. Киевское «Динамо» объявило о подписании контракта с Никитой Корзуном
  8. Минское “Динамо” арендовало Никиту Корзуна
  9. Никита Корзун стал игроком клуба “Аль-Фатех”
  10. Футбол. Никита Корзун разорвал контракт с “Аль-Фатехом” из Саудовской Аравии
  11. Никита Корзун перешел в португальский “Вилафранкенше”
  12. Корзун стал игроком “Шахтера”
  13. Никита Корзун вызван в национальную сборную Беларуси

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 сакавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Ігракі ФК Аль-Фатэх
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Вілафранкенсі
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Кіеў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»