У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Корзун. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Мікіта Корзун (нар. 6 сакавіка 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца салігорскага «Шахцёра» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Выхаванец мінскага «Дынама», з 2011 года выступаў за дубль. У асноўнай камандзе дэбютаваў 26 верасня 2012 года ў матчы 1/8 Кубка Беларусі супраць пінскай «Хвалі», калі правёў на полі ўсе 90 хвілін. Дэбют у чэмпіянаце адбыўся 17 лістапада 2012 года ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ», калі Мікіта ўжо ў кампенсаваны час замяніў Станіслава Драгуна.
У сезоне 2013 стаў трывала з’яўляцца ў асноўным складзе дынамаўцаў, пры гэтым нярэдка выхадзіў у стартавым складзе. Па выніках сезона 2013 быў прызнаны найлепшым у намінацыі «Футбольная надзея Беларусі»[5].
Сезон 2014 распачынаў у аснове «Дынама», але ў красавіку 2014 года атрымаў траўму, з-за якой прапусціў амаль увесь сезон. Вярнуўся на поле ў кастрычніку 2014 года, але неўзабаве атрымаў паўторную траўму і ўжо не з’яўляўся ў складзе да канца чэмпіянату. Сезон 2015 распачаў на лаўцы запасных, але хутка замацаваўся ў стартавым складзе мінчан на пазіцыі апорнага паўабаронцы, стаў адным з асноўных ігракоў каманды.
У лістападзе 2015 года цікавасць да Корзуна стаў праяўляць данецкі «Шахцёр»[6]. Пазней Мікіта быў запрошаны ў іншы ўкраінскі клуб — «Дынама» з Кіева. 1 лютага 2016 года было афіцыйна абвешчана аб падпісанні кантракта[7]. У сезоне 2015/16 выйшаў на поле толькі ў апошнім матчы сезона, а ў другой палове 2016 года стаў часцей з’яўляцца ў складзе. У пачатку 2017 года зноў страціў месца ў аснове, выступаў за моладзевы склад.
У першай палове сезона 2017/18 зноў стаў трапляць у склад, аднак у 2018 годзе перастаў з’яўляцца на полі. Па заканчэнні сезона «Дынама» выставіла Корзуна на трансфер, і ў ліпені 2018 года паўабаронца на правах арэнды вярнуўся ў мінскае «Дынама»[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, з лістапада 2018 года не гуляў з-за траўмы.
Па заканчэнні сезона ў снежні 2018 года вярнуўся ў Кіеў, аднак у студзені 2019 года не трапіў у склад каманды на замежны збор і неўзабаве быў аддадзены ў арэнду саудаўскаму клубу «Аль-Фатэх»[9]. У жніўні 2019 года пакінуў «Аль-Фатэх»[10] і на правах арэнды далучыўся да клуба «Вілафранкенсі» з другога дывізіёна Партугаліі[11].
Пакінуў партугальскую каманду па заканчэнні арэнды ў чэрвені 2020 года, пасля чаго трэніраваўся з рознымі беларускімі клубамі, шукаючы варыянты для працягу кар’еры. У верасні 2020 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр», падпісаўшы кантракт да 2023 года[12].
Выступаў за юнацкія зборныя да 17 і 19 гадоў. 19 лістапада 2013 года дэбютаваў за моладзевую зборную Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Арменіі.
У маі 2016 года са складу моладзевай быў у надзвычайным парадку выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі ў сувязі з траўмамі іншых ігракоў[13]. Дэбютаваў за нацыянальную каманду 27 мая 2016 года ў таварыскім матчы супраць Паўночнай Ірландыі (0:3), выйшаўшы ў стартавым складзе.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2011 | дубль | Дынама Мінск | 5 | 0 | |
2012 | Д1 | Дынама Мінск | 1 | 0 | |
2013 | Д1 | Дынама Мінск | 23 | 0 | |
2014 | Д1 | Дынама Мінск | 4 | 0 | |
2015 | Д1 | Дынама Мінск | 19 | 0 | |
2015/16 (2) | Д1 | Дынама Кіеў | 1 | 0 | |
2016/17 | Д1 | Дынама Кіеў | 11 | 0 | |
2017/18 | Д1 | Дынама Кіеў | 8 | 0 | |
2018 (2) | Д1 | Дынама Мінск | 12 | 1 | |
2018/19 (2) | Д1 | Аль-Фатэх | 11 | 0 | |
2019/20 | Д2 | Вілафранкенсі | 12 | 0 | |