wd wp Пошук:

Мікола Якаўлевіч Аўрамчык

Міко́ла Я́каўлевіч Аўра́мчык (14 студзеня 1920, в. Плёсы, цяпер Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць — 8 мая 2017, Мінск) — беларускі паэт, пісьменнік, перакладчык[1].

Біяграфія

З сялянскай сям’і. Скончыў школы ў Плёсах і Цялушы. У 1938 годзе паступіў на філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, адначасова працаваў у рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі». Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Паўночна-Заходнім і Волхаўскім франтах[1]. Пры акружэнні ў чэрвені 1942 года трапіў у палон да іспанцаў, пасля немцамі быў вывезены ў Рур на каменнавугальныя шахты[1]. У красавіку 1945 года вызвалены англічанамі.

Пасля вайны працаваў на аднаўленні Данбаса. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1949)[1]. Працаваў у рэдакцыях газет «Чырвоная змена», «Літаратура і мастацтва», у часопісе «Полымя». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1947). У 1953—1980 гадах рэдактар аддзелу паэзіі часопіса «Маладосць». Жыў у вёсцы Ступяні.

Меў трох дачок — Святлану, Ірыну, Наталлю.

Святкаваньне 95-гадовага юбілею М. Аўрамчыка. 2015

Апошнія гады цяжка хварэў. Памёр 8 мая 2017 года ў Мінску[2].

Творчасць

Дэбютаваў вершамі ў 1937[1] у бабруйскай газеце «Камуніст». На літаратурную дзейнасць маладога паэта з Бабруйшчыны блаславілі Якуб Колас і Янка Купала. Яго творчымі настаўнікамі былі Аркадзь Куляшоў і Кузьма Чорны, а сябрамі — Максім Танк і Пімен Панчанка[3].

Аўтар кніг паэзіі «Пярэдні край» (1949), «Шляхамі дружбы» (1952), «Ключы жураўліныя» (1960), «Сустрэча былых канагонаў» (1963), «Універсітэцкі гарадок» (1967), «Агледзіны» (1969), «Як на далоні» (1970), «Дрэва дружбы» (1973), «Вадовішча» (1976), «У падзямеллі» (раман, 1986), «Анкета: Выбранае» (1990), зборніка вершаў для дзяцей «Дружба» (1950). Выйшлі «Выбранае» (1976) і Выбраныя творы ў 2 т. (1980). Аўтар кнігі «Знаёмыя постаці» (2004), прысвечанай беларускім дзеячам. Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Дж. Байрана, А. Міцкевіча, Л. Украінкі, І. Франко, М. Джаліля, Г. Эміна, І. Куратава, С. Ясеніна, Я. Смялякова, зборнікі вершаў С. Міхалкова «А што ў вас?» (1950), В. Бычко «Тры сястры» (1953), паэму М. Нагнібеды «Васілёк» (1961) і іншае[1].

У вершах М. Адамчыка адлюстраваны драматычны ваенны лёс паэта, жыццё ў фашысцкай няволі, шахцёрская праца, вучоба ва ўніверсітэце, уражанні ад паездак па краіне. Майстар сюжэтна-арганізаванага верша, канкрэтнай паэтычнай дэталі, лірычнага эцюда, замалёўкі[1].

Друкаваўся ў перыядычных выданнях, у т. л. часопісе «Дзеяслоў».

Разам з Н. Гілевічам суаўтар самвыдатаўскай паэмы “Сказ пра Лысую гару, у якой з’едлiва апiсвалiся норавы беларускіх лiтаратараў, занятых не творчасцю, а дзялёжкай зямельных участкаў.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. Памёр Мікола Аўрамчык. Развітанне — 10 мая (нявызн.) (недаступная спасылка). Саюз беларускіх пісьменнікаў lit-bel.org (8 траўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2017.
  3. Святочнае мерапрыемства «Сваёй дарогай запаветнай…», прымеркаванае да 95-годдзя з дня нараджэння Міколы Аўрамчыка Архівавана 14 студзеня 2020. // Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, 22 студзеня 2015

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (36):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйскім раёне
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Маладосць»
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі з украінскай мовы
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Раніца» (1929)
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Перакладчыкі з англійскай мовы
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Перакладчыкі з польскай мовы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Памерлі 8 мая
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»