wd wp Пошук:

Бабруйскае жыццё

«Бабруйскае жыццё» — бабруйская гарадская грамадска-палітычная газета, орган Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэту. Выходзіць у серады аб’ёмам у 32 паласы. Падпісны індэкс на «Белпошце» 64100.

Гісторыя

Заснаваная 28 лістапада 1918. Спачатку газета насіла назву «Известия Бобруйского революционного комитета (ревкома)», а з лютага 1919 — «Коммунист». З 1924 выдавалася як акруговая газета, з 1932 — раённая. У 19281931 газета выдавала штомесячны літаратурны дадатак «Вясна». З №6 за 1931 дадатак выходзіў пад назвай «Ударнік». Да 1925 газета «Камуніст» выдавалася на беларускай мове. У 19251930 адказным сакратаром-рэдактарам газеты быў Міхась Лынькоў.

У Вялікую Айчынную вайну на акупаванай тэрыторыі выдавалася газета «Бабруйскі партызан». З ліпеня 1944 выходзіла як гарадская газета. З утварэннем Бабруйскае вобласці на базе яе з кастрычніка 1944 да студзеня 1954 выходзіла Бабруйская абласная газета «Савецкая радзіма». У 19541956 пасля скасавання Бабруйскай вобласці «Камуніст» зноў орган гаркама КПБ і гарвыканкама, з 1956 — аб’яднаная газета.

Сучаснасьць

Выходзіць па-руску і па-беларуску штотыдзень у сераду. Змяшчае матэрыялы пра грамадзка-палітычнае жыцьцё Бабруйска, афіцыйную інфармацыю, матэрыялы з гісторыі гораду, праграму тэлевізіі, рэкламу, мае забаўляльныя рубрыкі й г.д. Рэдакцыя месьціцца на адрасе г. Бабруйск, вуліца Сацыялістычная, 103.

Галоўны рэдактар — Аляксандар Казак.

Вонкавыя спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·1918 год у Бабруйску
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1918 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Невызначаная мова для газеты
Катэгорыя·Газеты Бабруйска
Катэгорыя·З’явіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат