wd wp Пошук:

Мікалай Цітавіч Пятроў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пятроў. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мікалай Пятроў. Мікалай Цітавіч Пятро́ў[3] (руск.: Николай Титович Петров; 31 снежня 1892 — 11 снежня 1954) — беларускі савецкі хірург, доктар медыцынскіх навук (1940), прафесар (1941), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1949), Заслужаны ўрач БССР (1948).

Біяграфія

Магіла Пятрова на Вайсковых могілках Мінска.

Мікалай Пятроў нарадзіўся 19 снежня 1892 года ў Санкт-Пецярбургу. У 1910 годзе ён скончыў гімназію, у 1915 годзе — Ваенна-медыцынскую акадэмію. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, будучы ардынатарам ваенна-палявога шпіталя на Заходнім фронце. У 1918 годзе пайшоў на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію, удзельнічаў у баях Грамадзянскай вайны[4].

Пасля дэмабілізацыі ў 1921 годзе Пятроў пераехаў у Беларусь і ўладкаваўся на працу ардынатарам Віцебскай гарадской бальніцы імя М. І. Калініна. З 1928 года ён узначальваў хірургічнае аддзяленне Віцебскай дзіцячай бальніцы, а з 1934 года быў асістэнтам кафедры Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Пад кіраўніцтвам Пятрова была створана Віцебская абласная станцыя пералівання крыві, пачаты прыём хворых касцявым туберкулёзам у Віцебскім туберкулёзным дыспансеры. Вучыўся методыцы аперацый на галаўным і спінным мозгу ў Мікалая Бурдэнкі, пасля чаго першым у Віцебску пачаў іх праводзіць. З 1935 года дацэнт Мікалай Пятроў загадваў кафедрай агульнай хірургіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1937 годзе ён абараніў кандыдацкую, а ў 1940 годзе — доктарскую дысертацыі, а ў 1941 годзе быў зацверджаны на пасадзе прафесара[4].

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Пятроў быў адпраўлены ў эвакуацыю на Урал, працаваў прафесарам на кафедры факультэцкай хірургіі Свярдлоўскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Займаўся лячэбнай, прафілактычнай і кансультацыйнай дзейнасцю ў ваенных шпіталях[4].

Калі ў канцы 1943 года ў Яраслаўлі быў адноўлены Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, Пятроў узначаліў у ім кафедру факультэцкай хірургіі. З восені 1944 года інстытут базіраваўся ў Мінску[4].

Пад кіраўніцтвам Пятрова была створана ўзорная клінічная хірургічная база інстытута, абаронены чатыры кандыдацкія дысертацыі. З’яўляўся аўтарам больш за 30 навуковых работ у галіне хірургіі. Будучы практыкуючым хірургам, Пятроў прапанаваў некалькі прагрэсіўных удасканаленняў хірургічных аперацый на страўніку і пры нагнаеннях канечнасцяў, што дазволіла знізіць колькасць ускладненняў і смяротнасць аперацый[4].

З 1944 года Пятроў займаў пасаду прарэктара па навукова-вучэбнай рабоце Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У якасці прадстаўніка Беларускай ССР удзельнічаў у рабоце I Асамблеі Сусветнай Арганізацыі аховы Здароўя пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Памёр 19 снежня 1954 года[4], пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.

Навуковая дзейнасць

Навуковая дзейнасць М. Ц. Пятрова ў галіне паталогіі органаў брушной поласці, пералівання крыві, агнястрэльных пашкоджанняў нервовай сістэмы і інш. Аўтар больш за 30 навуковых прац. Кіраваў падрыхтоўкай 4 кандыдацкіх дысертацый[5].

Узнагароды і званні

Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1948), Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1949). Быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», двума медалямі[4].

Зноскі

  1. https://www.bsmu.by/page/55/3067/
  2. 1 2 http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-NLB-ar2863874&strq=l_siz=20
  3. БелЭн, 2001
  4. 1 2 3 4 5 6 7 Петров Николай Титович.(руск.)  (недаступная спасылка). Белорусский медицинский институт. Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2014. Праверана 26 кастрычніка 2014.
  5. Петров Николай Титович (руск.)  // Сайт БДМУ

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (36):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Медыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 снежня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Хірургі Беларусі
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Ваенныя ўрачы СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Хірургі СССР
Катэгорыя·Ваенныя ўрачы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 11 снежня
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 снежня
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга