wd wp Пошук:

Мікалай Мікалаевіч Пятроў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пятроў. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мікалай Пятроў. Мікалай Мікалаевіч Пятро́ў[3] (руск.: Николай Николаевич Петров; 14 снежня 1876 — 2 сакавіка 1964) — хірург, адзін з заснавальнікаў савецкай анкалогіі, доктар медыцыны (1902), прафесар, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1939), акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1944), Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1935), Герой Сацыялістычнай Працы (1957).

Біяграфія

М. М. Пятроў нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і вучонага-механіка, інжынера М. П. Пятрова. У 1894 годзе скончыў гімназію. У 1899 годзе скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію і быў пакінуты ўдасканальвацца на кафедры хірургічнай прапедэўтыкі прафесара М. С. Субоціна. У 1902 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Экспериментальные данные о бугорчатке суставов в связи с повреждением»[4]. У 1902—1903 гадах працаваў у лабараторыі І. І. Мечнікава ў Парыжы[5], у 1903—1905 гадах праходзіў стажыроўку ў Пастэраўскім інстытуце[4]. З 1905 года прыват-дацэнт хірургіі ў Ваенна-медыцынскай акадэміі, з 1908 года і на Вышэйшых жаночых курсах. У 1912—1913 гадах прафесар хірургічнай клінікі Варшаўскага ўніверсітэта. У 1913 годзе М. М. Пятроў вярнуўся ў Пецярбург і ўзначаліў кафедру хірургіі Інстытута ўдасканалення ўрачоў. У 1914 годзе, з пачаткам Першай сусветнай вайны, быў прызваны на фронт у якасці хірурга-кансультанта шпіталяў. У 1917 годзе на Кубані ўрач-хірург і кансультант шпіталяў у складзе 9-й Чырвонай Арміі.[4] У 1920 годзе быў адным з заснавальнікаў медыцынскага факультэта Кубанскага дзяржаўнага ўніверсітэта і ўзначаліў на ім кафедру шпітальнай хірургіі. У 1921 годзе зноў вярнуўся ў Петраград і ўзначаліў кафедру хірургіі Інстытута ўдасканалення ўрачоў. Адначасова да 1926 года прафесар кафедры шпітальнай хірургіі Першага Ленінградскага медыцынскага інстытута. У 1926 годзе па ініцыятыве М. М. Пятрова быў адкрыты Анкалагічны інстытут (сучасны Нацыянальны медыцынскі даследчы цэнтр анкалогіі імя М. М. Пятрова), які ён і ўзначаліў.

Памёр М. М. Пятроў 2 сакавіка 1964 года. Пахаваны на Камароўскіх могілках.

Навуковая дзейнасць

М. М. Пятрову належаць навуковыя працы (больш за 400[4]) па тэарэтычнай, эксперыментальнай і клінічнай анкалогіі, ваенна-палявой хірургіі, траспланталогіі, хірургічным лячэнні туберкулёзу, язвавай хваробы страўніка і дванццаціперснай кішкі, па дэанталогіі і інш.

Сярод апублікаванага:

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. 1 2 3 Петров Николай Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. БелЭн, 2001
  4. 1 2 3 4 Петров Николай Николаевич Архівавана 29 верасня 2021. (руск.)  // Кубанскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
  5. Антошина Е. В. Николай Николаевич Петров (1876—1964) // История медицины Архівавана 1 красавіка 2016. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Памерлі ў 1964 годзе
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН СССР
Катэгорыя·Памерлі 2 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Акадэмікі АМН СССР
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Хірургі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі РСФСР
Катэгорыя·Анколагі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Анколагі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1876 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Ваенна-медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Хірургі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Катэгорыя·Пахаваныя на Камароўскіх могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак