wd wp Пошук:

Мікалай Мікалаевіч Андросік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Андросік.

Мікала́й Мікала́евіч Андро́сік (нар. 9 студзеня 1945, в. Каменка, Нясвіжскі раён, цяпер Мінская вобласць6 жніўня 2008) — беларускі мікрабіёлаг-ветэрынар і эпізаатолаг.

Акадэмік Акадэміі аграрных навук Беларусі, доктар ветэрынарных навук (1989) і прафесар. Аўтар навуковых прац па дыягностыцы, папярэджанні і захадах супраць інфекцыйных хвароб жывёл. Распрацаваў кірунак вывучэння малавядомых хвароб жывёл[1].

Біяграфія

У 1970 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. У 1972 годзе працаўладкаваўся ў Беларускі навукова-даследчы інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі (пасёлак Кунцаўшчына, Мінскі раён) Акадэміі навук БССР. У 1989 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Прафілактыка пнеўманій у свіней». У 1990 годзе выдаў у суатарстве па-руску «Слоўнік хвароб сельскагаспадарчых жывёл». У 1992 годзе атрымаў навуковае званне члена-карэспандэнта Акадэміі аграрных навук Беларусі. У 1994 годзе стаў начальнікам Галоўнага ўпраўлення аграрнай адукацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. У 1995 годзе выдаў у суаўтарстве з М. В. Якубоўскім і Я. А. Панкаўцом «Слоўнік хвароб маладняка жывёл»[2].

У 1999—2003 гадах узначальваў Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага НАН Беларусі.

Зноскі

  1. Даты, падзеі, людзі // Звязда : газета. — 9 студзеня 2014. — № 2 (27612). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  2. Андросік Мікалай Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — С. 357. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары ветэрынарных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі аграрных навук Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага НАНБ
Катэгорыя·Памерлі 6 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ветэрынары Беларусі
Катэгорыя·Эпідэміёлагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нясвіжскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 студзеня