wd wp Пошук:

Мікалай Канстанцінавіч Шут

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шут.

Мікалай Канстанцінавіч Шут (30 снежня 1916 — 30 сакавіка 1977) — лётчык-знішчальнік, маёр, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Нарадзіўся 30 снежня 1916 ў вёсцы Плешчаніцы Мінскай губерні[1] у сям’і служачага. Скончыў Рагачоўскую прафтэхшколу металістаў, аўташколу ў Бабруйску і рабфак пры Мінскім медыцынскім інстытуце. З 1936 г. працаваў на Мінскай кандытарскай фабрыцы «Камунарка». Скончыў Мінскі аэраклуб. У 1938 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. У тым жа годзе, скончыўшы Барысаглебскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў, стаў лётчыкам-знішчальнікам.

У 1939 годзе быў накіраваны на Далёкі Усход. На знішчальніку І-16(руск.) бел. ўдзельнічаў у паветраных баях у раёне ракі Халхін-Гол.

Вялікая Айчынная вайна

Са снежня 1941 года ваяваў на Крымскім, з мая 1942 года — на Паўднёвым, з сакавіка 1943 года — на Варонежскім, з ліпеня 1943 года — на Стэпавым, з кастрычніка 1943 года — на 2-м Украінскім, з ліпеня 1944 года — на 1-м Украінскім франтах.

Першыя паветраныя баі правёў на Керчанскім паўвостраве ў якасці камандзіра звяна. Летам 1943 года старшы лейтэнант Шутт камандаваў эскадрылляй 270-га знішчальнага авіяцыйнага палка.

Да верасня 1943 года памочнік камандзіра 270-га знішчальнага авіяцыйнага палка па паветрана-стралковай службе 203-й знішчальнай авіяцыйнай дывізіі 1-га Штурмавога Авіяцыйнага Корпуса 5-й Паветранай Арміі Стэпавага фронту старшы лейтэнант Шутт зрабіў 315 баявых вылетаў, правёў 86 паветраных баёў, асабіста збіў 14 і ў групе 1 самалёт праціўніка[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 лютага 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства старэйшаму лейтэнанту Шут Мікалаю Канстанцінавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[2][3].

Вялікую Айчынную вайну скончыў у небе Берліна і Прагі.

Савецка-японская вайна

У жніўні-верасні 1945 года ўдзельнічаў у савецка-японскай вайне. Ваяваў на 1-м Далёкаўсходнім фронце, быў памочнікам камандзіра 281-га асобнага транспартнага авіяцыйнага палка па паветрана-стралковай службе. Удзельнічаў у Харбіна-Гірынскай аперацыі(руск.) бел.[4].

Пасляваенны час

У 1945 годзе скончыў Ліпецкія вышэйшыя лётна-тактычныя курсы. Камандаваў авіяэскадрылляй ВПС на Далёкім Усходзе. З 1947 года — намеснік камандзіра авіяэскадрыллі (Закаўказская(руск.) бел. і Адэская ваенныя акругі). З мая 1949 года маёр М. К. Шут — у запасе. У 19501959 гадах жыў у Беларусі — у вёсцы Пухавічы, працаваў загадчыкам клубам. Затым пераехаў у Малдову ў горад Ціраспаль, працаваў шафёрам.

Памёр 30 сакавіка 1977 года. Пахаваны на могілках «Далёкія» у Ціраспалі.

Узнагароды

Памяць

У Ціраспалі ўстаноўлена мемарыяльная дошка Герою.

Зноскі

  1. Цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць
  2. 1 2 3 Узнагародны ліст у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа».
  3. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза офицерскому составу военно-воздушных сил Красной Армии» от 4 февраля 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 17 февраля (№ 10 (270)). — С. 1
  4. Герои страны: Шутт Николай Константинович.
  5. Наградные документы у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа».
  6. Наградные документы у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа».

Літаратура

Спасылкі

Мікалай Канстанцінавіч Шут на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Памерлі ў 1977 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лагойскім раёне
Катэгорыя·Ваенныя лётчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Пухавіцкай сярэдняй школы (Пухавіцкі раён)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 30 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў Малдове
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Плешчаніцах
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Военачальнікі СССР
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-японскай вайны
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга