wd wp Пошук:

Мікалай Георгіевіч Гарын-Міхайлоўскі

Мікала́й Георгіевіч Га́рын-Міхайло́ўскі (руск.: Николай Георгиевич Гарин-Михайловский; 8 лютага (20 лютага) 1852, Санкт-Пецярбург — 27 лістапада (10 снежня) 1906, Санкт-Пецярбург) — рускі пісьменнік і інжынер

Біяграфія

Нарадзіўся ў старажытнай дваранскай сям’і, яго ахрышчвалі цар Мікалай I і маці рэвалюцыянеркі Веры Засуліч.

Вучыўся ў адэскай Рышэльеўскай гімназіі, на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта, адкуль перайшоў у Інстытут шляхоў паведамлення (скончыў у 1878 годзе). Праслужыўшы каля 4 год у Балгарыі і пры ўзвядзенні Батумскага порта, ён пажадаў «сесці на зямлю» і правёў 3 гады ў вёсцы, у Самарскай губерні, але гаспадарства не на звычайных пачатках не пайшло на лад, і ён ізноў паступіў на службу, прыняўшы ўдзел у будаўніцтве Трансіба.

Заўчасна сканчаўся ў Пецярбургу падчас пасяджэння ў рэдакцыі легальнага бальшэвіцкага часопіса «Веснік жыцця» ад параліча сэрца. Пахаваны на Літаратарскіх мастках Волкавых могілак.

Інжынерна-будаўнічая дзейнасць

У 1891 годзе Гарын-Міхайлоўскі кіраваў вышуквальнай партыяй, якая выбірала месца для будаўніцтва чыгуначнага моста цераз Об для Транссібірскай магістралі, і менавіта ён адхіліў варыянт узвядзення гэтага збудавання ў раёне Томска. Гэтае рашэнне ў далейшым прывяло да выбару ўчастка на тэрыторыі будучага Новасібірска і сыграла важную ролю ў развіцці горада.

Існуе легенда, што на адным з участкаў будаўніцтва чыгункі інжынеры сутыкнуліся з наступнай праблемай: неабходна было абагнуць буйны холм ці ўцёс, абраўшы для гэтага найбольш кароткую траекторыю (бо кошт кожнага метра чыгункі быў вельмі высокім). Гарын-Міхайлоўскі паведаміў, што ўвесь дзень назіраў за птушкамі — дакладней, за тым, якім шляхам яна абляталі холм. Ён падлічыў, што яны лятаюць больш кароткім шляхам, эканомячы высілкі, і вырашыў скарыстацца іх маршрутам. У далейшым дакладныя разлікі, заснаваныя на касмічных здымках, паказалі, што рашэнне Гарына-Міхайлоўскага, прынятае па назіранню за птушкамі, было верным.

Літаратурная дзейнасць

На літаратурную ніву выступіў у 1892 аповесцю «Детство Тёмы», якая мела вялікі поспех, і апавяданнем «Несколько лет в деревне». У часопісе «Русском богатстве ён надрукаваў затым працяг аповесці «Детства Тёмы» — аповесць «Гимназисты», і пасля аповесць «Студенты» — працяг «Гимназистов». Апошняя частка тэтралогіі — «Инженеры» была надрукавана ў 1907. «Деревенские панорамы» і іншыя аповеды выйшлі асобна пад загалоўкам «Очерки и рассказы» (Пецярбург, 1893—1895); асобна выдадзеныя таксама «Гимназисты» (Пецярбург, 1895). Як спецыяліст-інжынер, Мікалай Міхайлоўскі палка адстойваў у «Новом времени», «Русской жизни» і інш. выданнях пабудову таннай чыгункі.

Падарожнічаў па Далёкім Усходзе, пакіную пуцявыя зацемкі «По Корее, Маньчжурии и Ляодунскому полуострову» (1899), «Корейские сказки» (выд. 1899).

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 3 4 Миронов Г. М. Гарин Н. // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1852 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Выпускнікі Пецярбургскага ўніверсітэта шляхоў зносін
Катэгорыя·Казачнікі
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Памерлі ў 1906 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікікрыніцы непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Памерлі 10 снежня
Катэгорыя·Выпускнікі Рышэльеўскай гімназіі
Катэгорыя·Пахаваныя на Літаратарскіх мастках
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Даследчыкі Азіі
Катэгорыя·Асобы