wd wp Пошук:

Мікалай Васілевіч Міхайлаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міхайлаў. Мікалай Васілевіч Міхайлаў (нар. 20 мая 1951, в. Пятроўка[ru], Паўлаўскі раён, Варонежская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар і мастак.

Біяграфія

Скончыў у 1971 годзе БПІ. У 19691971 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 19711972 гадах старэйшы мастак-дэкаратар Вялікага тэатра оперы і балета Беларускай ССР; у 19731998 гадах архітэктар, галоўны архітэктар праекта інстытута «Саюздзіпрабудматэрыялы»; у 19981999 гадах галоўны архітэктар СП «Белчэхбуд»; у 20002012 гадах галоўны архітэктар ЗАТ «Атлант»; цяпер галоўны інжынер у «Белкааппраекце».

У маі 2007 года адбылася персанальная выстаўка (архітэктура, жывапіс, скульптура) «Веснавое абуджэнне» (ЗАТ «Атлант»).

Член Саюзаў архітэктараў СССР, Беларусі (19812013).

Творчасць

Найважнейшыя праекты і пабудовы: праект камунальна-прамысловай зоны па вул. Дамашэўскай у Мінску (1978); праекты вытворча-лабараторных карпусоў «Аблміжкалгасбуда», ДБТ-5, інстытута «Саюздзіпрабудматэрыялы» па вул. Дамашэўскай у Мінску (19791980); праект завода па вытворчасці эфектыўнай цэглы «Гайдукоўка» ў Радашковічах (19811982), праект пуску цэментнага завода ў Касцюковічах (1990); праект вытворчасці блокаў з ячэістага бетону і сухіх сумесяў у пасёлку Чысць (1992), праект царквы Іаана Кранштацкага ў Мінску (2003), рэканструкцыя Бярозаўскага камбіната сілікатных вырабаў з пашырэннем вытворчасці блокаў з ячэістага бетону і цэхі тратуарнай пліткі (2008).

Конкурсныя праекты: праект на Паўднёвы раён г. Брэста (III прэмія, аўтарскі калектыў); праект завода будматэрыялаў у г. Мінску (II прэмія, аўтарскі калектыў); праект турыстычнага комплексу ў Барысаве (III прэмія, аўтарскі калектыў); міжнародны конкурс «Пяць фасадаў архітэктуры» (Масква), намінацыя «Інавацыйны праект» (II прэмія, аўтар, кіраўнік калектыва).

Манументальныя праекты: мемарыяльная дошка і памятны знак першаму Прэзідэнту акадэміі навук Беларусі У. М. Ігнатоўскаму; мемарыяльная дошка аднаму з кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі А. Я. Андрэеву; помнік загінулым воінам і партызанам у г. Жыткавічы Гомельскай вобласці; помнік загінулым зенітчыцам у Гомелі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варонежскай вобласці
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя