wd wp Пошук:

Мікалай Васілевіч Зябніцкі

Мікалай Васілевіч Зябніцкі (17 снежня 1919, г. Краснаармейск, Казахская ССР — 29 лістапада 1975, Гомель) — маёр дзяржбяспекі, удзельнік партызанскага руху падчас Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Мікалай Васільевіч Зябніцкі нарадзіўся 17 снежня 1919 года ў вёсцы Новасухоціна (цяпер — горад Тайынша Паўночна-Казахстанскай вобласці Казахстана). Атрымаў сярэднюю адукацыю, пасля чаго працаваў настаўнікам. У 1940 годзе Зябніцкі быў прызваны на службу ў Чырвоную армію. У 1941 годзе ён скончыў Арлоўскае пяхотнае вучылішча. З чэрвеня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У верасні 1941 года Зябніцкі ўзначаліў узвод атрада спецыяльнана прызначэння Заходняга фронту, які выконваў спецыяльныя заданні ў варожым тыле на тэрыторыі Смаленскай і Віцебскай абласцей[1].

У красавіку 1942 года Зябніцкі быў прызначаны камісарам партызанскага атрада НКГБ БССР імя Дзяржынскага (больш вядомы як атрад «Другія»). Група выконвала спецыяльныя аперацыі на тэрыторыі Беларускай ССР. Так, 4 ліпеня 1942 года атрад захапіў сакрэтныя дакументы аб дыслакацыі і стане некалькіх нямецкіх часцей. Падчас бою атрымаў цяжкае раненне, ад якога неўзабаве памер, камандзір атрада Павел Качуеўскі. Зябніцкі прыняў камандаванне атрадам на сябе. Атрад пад яго кіраўніцтвам праводзіў аперацыі ў Магілёўскай, Гомельскай, Арлоўскай, Смаленскай, Палескай, Чарнігаўскай абласцях, знаходзчыся ў тыле ворага дваццаць месяцаў. За гэты час атрад здабыў вялікую колькасць важнейшай інфармацыі, пераданай у Цэнтр. Байцы атрада знішчылі 5 эшалонаў, 19 легкавых і грузавых аўтамашынаў, 377 салдатаў і афіцэраў праціўніка, разгромлены 13 акупацыйных валасных упраўленняў і турма ў Васілевічах, што дазволіла вызваліць 90 зняволеных, некалькі гарнізонаў. Байцы атрада рапрагандавалі цэлы паліцэйскі атрад, які са зброяй перайшоў на іх бок. На базе атрада былі сфарміраваны яшчэ тры разведвальныя групы. Яго колькасць узрасла да 219 чалавек[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў у тыле ворага і асаблівыя заслугі ў развіцці партызанскага руха ў Беларусі» старшы лейтэнант Мікалай Зябніцкі быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 3206[1][2].

Пасля заканчэння вайны Зябніцкі працаваў у органах дзяржаўнай бяспекі СССР. У сакавіку 1955 года быў звольнены ў запас. Жыў у Гомелі. Памер 29 лістапада 1975 года. Пахаваны ў Гомелі[1].

Быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга і Чырвонай Зоркі і шэрагам медалёў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Мікалай Васілевіч Зябніцкі на сайце «Героі краіны»
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза белорусским партизанам» от 1 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 6 января (№ 1 (261)). — С. 1

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі ў Гомелі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 снежня
Катэгорыя·Афіцэры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гомелі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Акмалінскай вобласці (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Памерлі 29 лістапада
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў