wd wp Пошук:

Мікалай Багуслаў Зяновіч

Мікалай Багуслаў Зяновіч (? — 7 верасня 1621) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Староста чачэрскі і прапойскі з 1614, кашталян полацкі з 1618.

Вучыўся ва ўніверсітэце Базеля. У 1620 перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва.

Удзельнічаў у бітве пад Хацінам 1621, дзе і памёр ад атрыманых ран.

Сям’я

З шляхецкага роду Зяновічаў герба «Дэспат», сын Крыштафа і Фядоры Валовіч, дачкі Рыгора Валовіча.

Быў двойчы жанаты: з Ганнай Хадкевіч (дачка віленскага кашталяна Гераніма, памерла ў 1620), а ў 1621 ажаніўся паўторна з Ганнай Пац (дачка менскага ваяводы Яна Паца).

Ад першага шлюбу меў дзвюх дачок:

Мікалай Багуслаў быў апошнім мужчынскім прадстаўніком старэйшай лініі роду. Пасля смерці Ганны Соф’і галоўныя маёнткі Зяновічаў (Смаргонь і Глыбокае) адышлі пляменніку яе першага мужа Міхалу Казіміру Радзівілу.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Старосты прапойскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зяновічы
Катэгорыя·Памерлі ў 1621 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Кашталяны полацкія
Катэгорыя·Памерлі 7 верасня
Катэгорыя·Памерлі ад ран
Катэгорыя·Старосты чачэрскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай