wd wp Пошук:

Мікалай Афанасьевіч Лебедзеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лебедзеў.

Мікалай Афанасьевіч Лебедзеў (16 мая 1924, вёска Ацяеўка, Арлоўская губерня — 24 сакавіка 2002, Гомель) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы, ганаровы грамадзянін г. Гомеля.

Біяграфія

Лебедзеў Мікалай Афанасьевіч нарадзіўся 16 мая 1924 года ў рускай сялянскай сям’і, у вёсцы Ацяеўка (цяпер — Крамскі раён Арлоўскай вобласці). Быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію ў 1943 годзе. Удзельнічаў у баях Вялікай Айчыннай вайны ў складзе 176-й асобнай разведвальнай роты (137-я стралковая дывізія, 48-я армія, 1-ы Беларускі фронт, затым 2-гі Беларускі фронт) спачатку ў званні сяржанта, затым — старшыні. Вайну закончыў на пасадзе камандзіра аддзялення. Быў дэмабілізаваны ў 1946 годзе.

Пасля вайны, у 1950 годзе скончыў Курскі педагагічны інстытут і быў накіраваны ў Беларускую ССР на працу сельскім настаўнікам гісторыі. Працаваў вёсцы Церахоўка Добрушскага раёна Гомельскай вобласці, затым доўгі час дырэктарам сярэдняй школы № 44 г. Гомеля.

Памёр 24 сакавіка 2002 года, пахаваны ў г. Гомелі.

Ваенныя подзвігі і ўзнагароды

Першы ордэн Славы 3-й ступені (№ 90884) стралок 176-й асобнай разведвальнай роты сяржант Н Лебедзеў М. А. атрымаў 13 жніўня 1944 года (загад па 137-й стралковай дывізіі № 155) за падзеі папярэдняга дня, калі ён у складзе групы разведчыкаў пракраўся ў тыл ворага ў 20-25 км на поўнач ад горада Баранавічы, уварваўся ў варожую траншэю і паранены, захапіў у палон трох салдатаў праціўніка.

Праз два месяцы 24 кастрычніка 1944 года, знаходзячыся ў складзе 2-га Беларускага фронту на тэрыторыі Польшчы, група разведчыкаў разам з Мікалаем Лебедзевым у 50 кіламетрах на поўнач ад Варшавы пад агнём ворага знішчыла кулямётны разлік фашыстаў і захапіла ў палон некалькі варожых салдатаў. За гэты подзвіг загадам камандуючага 48-й арміі № 608 ад 16 лістапада 1944 года сяржант Лебядзеў Мікалай Афанасьевіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені (№ 8771).

У канцы студзеня 1945 года, будучы камандзірам аддзялення ў складзе 176-й асобнай разведвальнай роты (137-я стралковая дывізія, 48-я армія, 2-гі Беларускі фронт), старшыня Мікалай Лебедзеў з групай разведчыкаў пры выкананні баявой задачы ў населенага пункта Клайн-Раўтенберг (65 кіламетраў на паўднёвы-захад ад горада Кёнігсберг) знішчыў дваіх немцаў, чацвярых узяў у палон. На наступны дзень група зладзіла засаду і ўзяла ў палон нямецкага палкоўніка, а таксама знішчыла штабную машыну з трыма нямецкімі афіцэрамі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за мужнасць, адвагу і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, Лебедзеў Мікалай Афанасьевіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені (№ 1414).

Усяго за перыяд з кастрычніка 1943 г. па студзень 1945 года група Лебедзева ўзяла 64 «языка», пры гэтым камандзір групы Мікалай Афанасьевіч Лебедзеў быў паранены шэсць разоў.

Дзейнасць і ўзнагароды ў пасляваенны час

Пасля вайны Мікалай Афанасьевіч стаў настаўнікам гісторыі і практычна да апошніх дзён працаваў у сферы адукацыі, стаўшы першым дырэктарам сярэдняй школы № 44 г. Гомеля. За сваю працу ён быў удастоены звання «Заслужаны настаўнік Беларускай ССР» і «Выдатнік асветы СССР», а ў 1978 годзе ўзнагароджаны ордэнам Леніна.

12 сакавіка 1988 г. удастоены звання Ганаровага грамадзяніна горада Гомеля.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 1999 г. № 217 г. быў узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені[1].

У канцы 2002 года рашэннем Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта ў сярэдняй школе № 44 г. Гомеля было прысвоена імя яе першага дырэктара — Мікалая Афанасьевіча Лебедзева[2].

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 15 апреля 1999 г. № 217 «О награждении Героев Советского Союза и полных кавалеров ордена Славы орденом „За службу Родине“ II и III степени»(нявызн.). Законодательные акты Республики Беларусь. Банк Законов. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2012. Праверана 26 снежня 2009.
  2. Школа имени Н. А. Лебедева(нявызн.). СОШ № 44. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2012. Праверана 26 снежня 2009.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Памерлі ў Гомелі
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Арлоўскім павеце (Арлоўская губерня)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Заслужаныя настаўнікі БССР
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Гомеля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Сяржанты і старшыны СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» ІІІ ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы II ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Выпускнікі Курскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гомелі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Арлоўскай вобласці
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы III ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Памерлі 24 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 мая