wd wp Пошук:

Мікалай Аляксандравіч Скалон

Мікалай Аляксандравіч Скалон (3 (15) лістапада 1809 — 2 (14) лістапада 1857) — магілёўскі губернатар (1854—1857), сапраўдны стацкі саветнік. Брат Антона Аляксандравіча Скалона.

Біяграфія

Паходзіў з дваранскага роду Скалонаў. Сын Аляксандра Антонавіча Скалона (1770—1851) і Ганны Пятроўны, дачкі харкаўскага губернатара П. Ф. Сабурава.

Па заканчэнні Пажаскага корпуса ў 1829 годзе, быў выпушчаны з камер-пажаў у прапаршчыкі лейб-гвардыі Фінляндскага палка. Удзельнічаў у прыгнечанні паўстання 1831 года. У 1832 годзе быў прыкамандзіраваны да Гвардзейскага Генеральнага штаба, а ў наступным годзе пераведзены ў гэты штаб. У 1839 годзе быў камандзіраваны ў 6-ы пяхотны полк. У тым жа годзе звольнены ад службы падпалкоўнікам. У 1846 годзе быў прыняты на службу з пераназваннем у надворныя саветнікі (са старшынствам з 14 лютага 1846 года) і прылічаны да Міністэрства ўнутраных спраў.

Займаў пасады архангельскага (1847—1849) і чарнігаўскага (1849—1854) віцэ-губернатараў. Атрымаў чыны калежскага саветніка (14 лютага 1849) і стацкага саветніка (14 лютага 1853). З 11 верасня 1854 года быў прызначаны выконваць абавазякі магілёўскага грамадзянскага губернатара, а пасля ўзвядзення ў сапраўдныя стацкія саветнікі (31 снежня 1855) зацверджаны на гэтай пасадзе. На гэтай пасадзе ён і памёр 2 (14) лістапада 1857 года. Пахаваны ў царкоўнай агароджы Богаяўленскага брацкага манастыра ў Магілёве[1].

Быў знаёмы з Пушкіным і Карамзіным, сябраваў з братамі Кляменціем і Аркадзем Расетамі, таксама выхаванцамі Пажаскага корпуса; 31 студзеня 1837 года знаходзіўся ў кватэры Пушкіных, калі цела паэта выносілі для адпявання ў Канюшанную царкву.

Жонка — фрэйліна Алена Міхайлаўна, дачка генерала ад інфантэрыі Міхаіла Іванавіча Лявіцкага[2]. Іх сын — Яўстафій Мікалаевіч Скалон (1845—1902).

Узнагароды

Зноскі

  1. Царскія архівы дапамаглі настаўніцы з Магілёва знайсці ўнікальную інфармацыю пра дарэвалюцыйныя пахаванні
  2. ФЭБ: Бойко и др. Примечания: Письма М. А. Лопухиной к баронессе А. М. Хюгель. — 2001 (нявызн.). feb-web.ru. Праверана 2 ліпеня 2019.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1809 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Падпалкоўнікі (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Пахаваныя ў Магілёве
Катэгорыя·Памерлі ў 1857 годзе
Катэгорыя·Правадзейныя стацкія саветнікі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2-й ступені з імператарскай каронай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лістапада
Катэгорыя·Кавалеры залатога знака ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 4 ступені
Катэгорыя·Выпускнікі Пажаскага корпуса
Катэгорыя·Магілёўскія губернатары
Катэгорыя·Памерлі 14 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені