wd wp Пошук:

Мікалай Іванавіч Гапяёнак

Мікалай Іванавіч Гапяёнак[1] (нар. 17 красавіка 1919, в. Глінішча Гарадоцкага павета Віцебскай губерні (цяпер ў складзе в. Бярозна, Стадолішчанскі сельсавет, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць) — 21 кастрычніка 2008, п. Моніна, Шчолкаўскі раён(руск.) бел., Маскоўская вобласць) — ваенны лётчык, Герой Савецкага Саюза, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, палкоўнік. Кандыдат ваенных навук (1959)[2]. Удзельнік Параду Перамогі 24 чэрвеня 1945 года на Чырвонай плошчы ў Маскве.

Біяграфія

Даваенны час

Беларус. Скончыў 9 класаў, потым аэраклуб у 1938 годзе. У 1939 г. пасля заканчэння авіяшколы грамадзянскага паветранага флоту ў горадзе Балашове. 15 кастрычніка 1939 года прызваны ў Чырвоную Армію[3]. У 1940 г. скончыў Балашоўскую ваенную авіяцыйную школу.

Вялікая Айчынная вайна

У дзеючай арміі з 22 чэрвеня 1941 года. Ваяваў на Ленінградскім, Калінінскім, Паўночна-Заходнім, Волхаўскім, Варонежскім, Сцяпным, 1-ым, 2-ім Украінскіх франтах[1].

Вайну пачаў на самалётах СБ(руск.) бел. ў 202-м бамбавальным авіяцыйным палку(руск.) бел.. З прычыны вялікіх страт у пачатку вайны, асабліва ў тэхніцы, у жніўні 1941 году разам з палком перавучыўся на новы самалёт Пе-2(руск.) бел., на якім прайшоў усю вайну.

Першую ўзнагароду — ордэн Чырвонай Зоркі, пілот 1-й АЭ 202-га бамбавальнага авіяцыйнага палка(руск.) бел. 263-й бамбавальнай авіяцыйнай дывізіі 1-га бамбавальнага авіяцыйнага корпуса(руск.) бел. малодшы лейтэнант М. І. Гапяёнак атрымаў 16 студзеня 1943 года за 8 паспяховых баявых вылетаў на самалёце Пе-2 на Калінінскім фронце.

Да жніўня 1943 камандзір звяна 1-й АЭ 81-га гвардзейскага бамбавальнага авіяцыйнага палка 1-й гвардзейскай бамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіі 1-га бамбавальнага авіяцыйнага корпуса гвардыі капітан М. І. Гапяёнак, дзейнічаючы звяном на Белгародскім і Харкаўскім напрамках знішчыў і пашкодзіў да 250 аўтамашын з войскамі і грузамі, да 20 чыгуначных вагонаў, да 5 паравозаў, да 7 платформаў з арудзіямі, да 40 танкаў, да 5 артылерыйскіх батарэй[4].

1 красавіка 1945 года намеснік камандзіра эскадрыллі 81-га гвардзейскага бамбавальнага авіяцыйнага палка 1-й гвардзейскай бамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіі 1-га бамбавальнага авіяцыйнага корпуса за нанесеную суперніку шкоду ў жывой сіле і тэхніцы узнагароджаны другім ордэнам Чырвонага Сцяга[5].

Капітан Гапяёнак да сакавіка 1945 здзейсніў 165 баявых вылетаў (з іх 93 з пікіравання) на бамбаванне чыгуначных эшалонаў, аэрадромаў, навал жывой сілы і тэхнікі праціўніка.

Быў камандзірам звяна, намеснікам камандзіра эскадрыллі, затым камандзірам эскадрыллі 81-га гвардзейскага Кракаўскага ордэна Суворава і Багдана Хмяльніцкага бамбардзіровачнага авіяпалка.

Прымаў удзел у нанясенні бомбавых удараў пры абароне і прарыве блакады Ленінграда, у бітве пад Курскам, у Белгарадска-Харкаўскай, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Яска-Кішынёўскай, Львоўска-Сандамірскай, Вісла-Одэрскай, Берлінскай і Пражскай аперацыях. За час Вялікай Айчыннай вайны М. І. Гапяёнак зрабіў 198 баявых вылетаў на бамбардзіроўку войск, баявой тэхнікі, апорных пунктаў, аэрадромаў, мастоў, чыгуначных і іншых аб’ектаў праціўніка[1].

За ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўлены пры гэтым гераізм і адвагу М. І. Гапяёнку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза 27.06.1945 г. Удзельнік Парада Перамогі ў Маскве 24 чэрвеня 1945 г.

Пасля вайны

Пасля вайны М. І. Гапяёнак працягнуў ваенную службу на камандных пасадах і выкладчыцкай працы. У 1951 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію[1] і ў 1952—1976 гг. на выкладчыцкай працы ў ёй — дацэнт кафедры знішчальна-бамбавальнай і бамбавальнай авіяцыі[1][6].

У 1959 годзе[7] абараніў дысертацыю на суісканне звання Кандыдат ваенных навук. З 1979 палкоўнік М. І. Гапяёнак — у запасе.

Жыў у Моніна Шчолкаўскага раёна Маскоўскай вобласці. Памёр 21 кастрычніка 2008 года. Пахаваны на Монінскіх мемарыяльных могілках.

Узнагароды і памяць

Мемарыяльная дошка на доме, дзе жыў Герой Советского Союза М. І. Гапяёнак

Узнагароджаны ордэнам Леніна, 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі, ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» I ступені.

На доме, дзе жыў Герой, у пасёлку п. Моніна па вуліцы Маслава, дом 5, устаноўлена мемарыяльная дошка

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Гапеёнок Николай Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 137-138. — 737 с.
  2. Командный факультет. Военно-Воздушная академия имени Ю. А. Гагарина. Москва. 2007 год. ЗАО СП «Контакт РЛ». −367с. / стр. 356
  3. Цэнтральны архіў Мінабароны
  4. ЦАМА
  5. ЦАМА
  6. Командный факультет. Военно-Воздушная академия имени Ю. А. Гагарина. Москва. 2007 год. ЗАО СП «Контакт РЛ». −367с. / стр. 123
  7. Командный факультет. Военно-Воздушная академия имени Ю. А. Гагарина. Москва. 2007 год. ЗАО СП «Контакт РЛ». −367с. / стр. 123

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (39):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына
Катэгорыя·Ваенныя лётчыкі СССР
Катэгорыя·Удзельнікі Парада Перамогі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Катэгорыя·Кандыдаты ваенных навук
Катэгорыя·Пахаваныя на Монінскіх мемарыяльных могілках
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гарадоцкім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Маскоўскай вобласці
Катэгорыя·Памерлі 21 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Маскоўскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гарадоцкім павеце
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе