wd wp Пошук:

Мядзеневіцкі сельсавет

Мядзе́невіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Стайкі.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Мядзеневічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 14 красавіка 1960 года ў склад сельсавета з Вольнаўскага сельсавета перададзена вёска Стайкі[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна[2]. 21 чэрвеня 1966 года ў склад сельсавета са Сталовіцкага сельсавета перададзена вёска Арабаўшчына[3]. 27 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Арабаўшчына. 19 мая 1986 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гарадзішчанскага пассавета і Крошынскага сельсавета.

19 студзеня 1987 года Мядзеневіцкі сельсавет адноўлены з цэнтрам у вёсцы Стайкі. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет быў скасаваны і ўсе населеныя пункты — Завоссе, Круглікі, Мелехавічы, Міхнаўшчына, Мядзеневічы, Новыя Войкавічы, Стайкі, Старыя Войкавічы былі далучаны да Сталовіцкага сельсавета[4].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 671 чалавек[5], з іх 92,1 % — беларусы, 5,2 % — рускія[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. МЯДЗЕНЕВІЧЫ // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. С. 64
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
  4. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286(руск.) . Праверана 22 снежня 2018.
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Баранавіцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1987 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1986 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гарадзішчанскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе