wd wp Пошук:

Арабаўшчына

Ара́баўшчына[1] (трансліт.: Arabaŭščyna, руск.: Арабовщина) — аграгарадок[2] у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчана на шашы Р5, за 8 км на паўднёвы ўсход ад Гарадзішча, за 14 км на поўнач ад Баранавіч.

Непадалёк размяшчаецца славутае Калдычэўскае возера.

Гісторыя

Пад 1883 годам пазначана як сяленне ў Навагрудскім павеце Мінскай губерні, мелася капліца. У 1887 годзе ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета працаваў хлебазапасны магазін.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да 21 чэрвеня 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Сталовіцкага сельсавета[3], да 19 мая 1986 года — у склад Мядзеневіцкага сельсавета, да 26 чэрвеня 2013 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Гарадзішчанскага пассавета.

23 мая 1996 года непадалёку ад Арабаўшчыны разбіўся самалёт, якім кіраваў лётчык Уладзімір Карват у час выканання вучэбна-трэніровачнага палёту.

Насельніцтва

Інфраструктура

Маецца базавая школа, дзіцячы сад, дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, аддзяленне ААТ «Беларусбанк», ФАП, некалькі крамаў.

Інфармацыя для турыстаў

Помнікі

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Барановичского районного Совета депутатов от 13.03.2009 № 101 «О преобразовании сельских населенных пунктов Барановичского района в агрогородки»
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Аграгарадкі Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных