wd wp Пошук:

Крошынскі сельсавет

Кро́шынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Крошын.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна[1].

19 мая 1986 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мядзеневіцкага сельсавета. 19 студзеня 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Падлясейскага сельсавета.

26 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучаныя ўсе населеныя пункты — Бараціна, Дудзічы, Ішкалдзь, Петкавічы, Родкавічы — скасаванага Петкавіцкага сельсавета, а таксама вёскі Адахаўшчына, Гірава, Дубава, Заброддзе, Лаўрынавічы, Якімавічы скасаванага Каўпеніцкага сельсавета[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1992 чалавекі[3], з іх 85,9 % — беларусы, 7,2 % — палякі, 5,1 % — рускія[4].

Зноскі

  1. КРОШЫН // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. С. 53
  2. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286(руск.) . Праверана 22 снежня 2018.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Крошынскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гарадзішчанскага раёна