wd wp Пошук:

Мядзвежыя астравы

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Мядзве́жыя астравы (руск.: Медвежьи острова) — архіпелаг з 6 астравоў у Паўночным Ледавітым акіяне, ва Усходне-Сібірскім моры. Уваходзяць у склад Якуціі (Расія).

Архіпелаг знаходзіцца ў напрамку на поўнач ад вусця ракі Калыма. У склад архіпелага ўваходзяць астравы Крастоўскі, Лявонцьева, Чатырохсталбавы, Пушкарова, Лысава, Андрэева. Агульная плошча каля 60 км². Вышыні да 273 м. Найвышэйшая кропка на востраве Крастоўскі. Астравы складзеныя з гранітаў і гліністых сланцаў.

На астравах пераважае арктычная тундравая расліннасць. Растуць імхі, ягель, жорсткія травы. У паўночна-ўсходняй частцы сустракаецца выкідны лес (плаўнік), складаючыся з піхты, лістоўніцы, таполі[1]. Жывёльны свет прадстаўлены дзікімі аленямі, мышамі і заходзячымі з мацерыка белымі мядзведзямі, ваўкамі, лісамі[1]. На архіпелагу знойдзены родавыя бярлогі белых мядзведзяў[2].

Гісторыя адкрыцця і даследавання

Астравы ўпершыню наведаў казак Якаў Пермякоў у 1710 годзе. У 1740 годзе Д. Я. Лапцеў дасягнуў Крастоўскага вострава і даў яму назву востраў святога Антонія. У 1769 годзе прапаршчыкі геадэзіі І. Лявонцьеў, І. Лысаў і А. Пушкароў зрабілі дастаткова дакладную карту астравоў[1]. У 1821 годзе астравы наведваў Ф. П. Урангель(руск.) бел., а ў красавіку 1870 года экспедыцыя К. Ноймана (ням.: Karl Johann Heinrich Neumann)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Медвежьи острова // Острова мира(недаступная спасылка)(руск.)
  2. На архипелаге Медвежьи острова обнаружено девять родовых берлог // Всемирный фонд дикой природы (WWF) Архівавана 2 чэрвеня 2015.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Астравы Усходне-Сібірскага мора
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Астравы Якуціі