Мэ́бля (фр.: meuble, ад лац.: mobile) — сукупнасць перасоўных ці ўбудаваных вырабаў для абстаноўкі жылых і грамадскіх памяшканняў і разнастайных зон знаходжання чалавека[1].
Бытавая мэбля (англ.: Domestic furniture, ням.: Wohnmöbel, фр.: Muebles residentiels) — мэбля для абстаноўкі разнастайных памяшканняў кватэр, дач, для надворнага выкарыстання.
Адрозніваюць:
Да мэблі адносяцца: стол, крэсла і стул, ложкі, канапы, шафы розных тыпаў і прызначэнняў.
З’яўленне мэблі адносіцца да часу пераходу першабытных абшчын да аселасці. Мэбля развівалася хутчэй у тых плямёнаў, якія ў сілу кліматычных умоў мелі большую патрэбу ў закрытых памяшканнях. Важнейшай умовай развіцця мэблі была таксама наяўнасць матэрыялу, які мае неабходную трываласць, невялікую вагу і падатлівасць да апрацоўкі. Першае месца сярод гэтых матэрыялаў належыць драўніне. Развіццё мэблі таксама звязана з развіццём мастацкіх стыляў, з асаблівасцямі нацыянальных традыцый побыту і мастацтва ў цэлым.
Па эксплуатацыйнаму прызначэнню выдзяляюць наступныя віды мэблі:
Віды мэблі па функцыянальнаму прызначэнню:
Віды мэблі па канструкцыйных прыкметах:
Віды мэблі па тэхналогіі вырабу і матэрыялах:
мэбля з метала і інш.