wd wp Пошук:

Стэлаж

Стэла́ж (ням.: Stellage[1]) — абсталяванне для захоўвання прадметаў, якое складаецца з шмат’ярусных насцілаў (паліц), замацаваных на стойках або бакавых сценках, альбо якое складаецца з замацаваных на стойках кансоляў (кансольныя стэлажы).

У мэблі стэлаж адносяцца да корпуснай мэблі для захоўвання прадметаў рознага прызначэння[2].

Стэлажы мінімізуюць займаймую плошчу і робяць зручным доступ да захоўваемых на іх прадметах.

Класіфікацыя

Прыклад класічнага архіўнага стэлажа.

Умоўна стэлажы падпадзяляюцца ў залежнасці ад месца выкарыстання на:

а таксама па тыпу будовы:

Выкарыстанне стэлажоў ў кніжным гандлі.

Складскія стэлажы

Палетны стэлаж, у якім грузы захоўваюцца на паддонах.

Складскія стэлажы маюць дастаткова трывалую і магутную канструкцыю, якая вытрымлівае груз да некалькіх тон. Паколькі склад захоўвання тавараў вялікіх аб’ёмаў і памераў, складскія стэлажы лёгка разбіраюцца і збіраюцца. Усе віды канструкцый з’яўляюцца незаменнымі, маючы шэраг спецыфічных асаблівасцяў і характарыстык, якія падыходзяць для розных складоў. Некаторыя выкарыстоўваюцца для штучнай прадукцыі ў пластыкавых або металічных скрынках, а многія з іх прызначаны для больш грувасткіх і даўгамернымі грузаў. Існуюць наступныя тыпы складскіх стэлажоў:

Выпрабаванні і агляд стэлажоў ажыццяўляецца на прадпрыемствах машынабудавання, лёгкай прамысловасці, здабыўной прамысловасці Аддзела галоўнага механіка па спецыяльнай методыцы.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.422
  2. ДАСТ 20400-80 Прадукцыя мэблевай вытворчасці.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Складское абсталяванне
Катэгорыя·Корпусная мэбля