wd wp Пошук:

Мудранка

Мудранка[3] (Páris) — род аднадольных раслін сямейства Melanthiaceae.

Від мудранка чатырохлістая (Paris quadrifolia) у прыродзе, як правіла, прадстаўлена паліплоіднымі формамі з трыма, чатырма ці пяццю наборамі храмасом. У сувязі з утварэннем незбалансаваных гамет пры меёзе, палавое размнажэнне мае адносна малое значэнне. Гэты від прадстаўляе сабой важны мадэльны аб’ект папуляцыйнай генетыкі.

Прадстаўнікі роду доўгі час захоўвалі сусветны рэкорд па памеры геному сярод раслін — 132,50 пг[4].

Батанічнае апісанне

Мудранка чатырохлістая (Paris quadrifolia) — тыпавы від роду. Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Мнагалетнік вышынёй да 40 см з паўзучым карэнішчам.

Лістаразмяшчэнне мутоўчатае. У адрозненне ад большасці аднадольных, жылкаванне ліста ў мудранкі сеткаватае.

Зялёная кветка складаецца з чатырох чашалісцікаў, чатырох пялёсткаў (часам тых і іншых разам бывае 4-6), васьмі тычынак і 4-5-гнездавай завязі, якая ператвараецца ў чорную ягаду. Цвіце ў чэрвені — ліпені.

Формула кветкі:

K

4

C

4

A

4 + 4

G

(

4 _

)

{\displaystyle \ast K_{4};C_{4};A_{4+4};G_{({\underline {4}})}}

\{\displaystyle \ast K_\{4\}\;C_\{4\}\;A_\{4+4\}\;G_\{(\{\underline \{4\}\})\}\}[5].

Сустракаюцца асобнікі з пяццю лістамі і пяцерным лікам частак кветкі.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Від мудранка чатырохлістая (Paris quadrifolia) расце ў цяністых лясах усёй Цэнтральнай Еўропы і лясах умеранага пояса Азіі да Камчаткі. На Каўказе расце Paris incompleta, у Гімалаях — Paris polyphylla з васьмю — дзесяццю лістамі пад кветкай і 4-5-дольнымі кветкамі.

Карэнішча мудранкі чатырохліставай. З кнігі І. Вармінга Om Skudbygning, Overvintring og Foryngelse, 1884

Гаспадарчае значэнне і прымяненне

Мудранка чатырохлістая — важны мадэльны аб’ект папуляцыйнай генетыкі. Расліна вельмі атрутная, але сушаныя ягады і лісце ўжываюцца ў народнай медыцыне.

Батанічная класіфікацыя

Віды

Па дадзеных The Plant List на 2013 год[6], у склад роду ўваходзяць 27 відаў:

Сінонімы

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 93. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Открыт самый большой в мире геном ядерной клетки — ЮГА.ру
  5. Барабанов, Е. И. Ботаника: учебник для студ. высш. учеб. заведений. — М: Издат. центр «Академия», 2006. — С. 364. — 448 с. — ISBN 5-7695-2656-4.
  6. Species in Paris (англ.) . The Plant List (2013). Version 1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (11 кастрычніка 2010). Праверана 19 жніўня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Лілеякветныя