wd wp Пошук:

Мор Тан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тан.

Мор Тан (венг.: Than Mór, ням.: Moritz Than; 19 чэрвеня 1826, Обечэ, Бач-Бодраг — 11 сакавіка 1899, Трыест) — венгерскі мастак. Удзельнік Венгерскай рэвалюцыі 1848—1849 гадоў.

Жыццё і творчасць

М. Тан вывучаў спачатку юрыспрудэнцыю, затым вырашыў прысвяціць сябе жывапісу. Удзельнічаў у Венгерскай рэвалюцыі 18481849 гадоў. Пазней вучыўся ў Венскай акадэміі мастацтваў у мастака Карла Раля.

Пасля заканчэння вучобы здзейсніў падарожжа праз Германію і Бельгію ў Парыж, дзе ў 1856 годзе напісаў карціну «Мохацкая бітва (1526)». Пасля тры гады жыл у Рыме, малюючы па заказах барона Сіна (Georg Simon von Sina) палотны міфалагічнага зместу, напрыклад, «Адысей і Наўсікая», «Адысей і Пентэсілея». У 1859 годзе мастак атрымлівае заказ на ўпрыгожванне насценным жывапісам Рэдутнай залы ў Пешце і вяртаецца на радзіму.

Мор Тан пісаў таксама карціны гістарычнага зместу, партрэты (у тым ліку імператара Аўстра-Венгрыі для галоўнай залы новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Аўстрыі), выконваў алтарны і насценны жывапіс.[4]

Стварэнне першай венгерскай маркі

Паштовая марка Венгрыі працы М. Тана (праект, 1848)

Гл. таксама У 1848 годзе Мор Тан стварыў праект першай венгерскай паштовай маркі.[5] Аднак гэта марка так і не была эмітавана, паколькі Венгрыя страціла незалежнасць у 1849 годзе і ўвайшла ў склад Аўстрыйскай імперыі. Таніраваны малюнак так і не выпушчанай у паштовы абарот маркі працы Т. Мора цяпер займае ганаровае месца ў музеі марак у Будапешце.[6]

У 1850 годзе, пасля паражэння Венгрыі ў вайне за незалежнасць 1848—1849 гадоў у Венгрыі паступілі ў абарот аўстрыйскія паштовыя маркі, паколькі яна стала адной з аўстрыйскіх правінцый. Гэта былі мініяцюры з выявай або аўстрыйскага герба з арлом, або партрэта імператара Франца Іосіфа I. Яны выкарыстоўваліся на тэрыторыі Венгрыі аж да 1867 года.[6]

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1026389321 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. 1 2 Mor or Moritz Than // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1026389321 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. Autorenkollektiv. Meyers Konversationslexikon. — 4. Auflage. — Leipzig und Wien: Verlag des Bibliographischen Instituts, 1885—1892. — Bd. 15: Sodbrennen — Uralit.(ням.)  (Праверана 28 сакавіка 2010)
  5. Visnyovszki G. Stamps. — Budapest: Állami Nyomda Publishing, 1996. — P. 85.(англ.)
  6. 1 2 Hungarian Philatelic Society of Great Britain(англ.)  (недаступная спасылка). Trill Towers. — Сайт Венгерскага грамадства філатэлістаў Вялікабрытаніі. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2012. Праверана 28 сакавіка 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Паштовыя маркі Венгрыі
Катэгорыя·Памерлі ў Трыесце
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 чэрвеня
Катэгорыя·Венгры ў Ваяводзіне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1828 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 11 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1826 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сербіі
Катэгорыя·Мастакі Венгрыі
Катэгорыя·Мастакі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі марак
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1899 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы