wd wp Пошук:

Вігада

Канцэртная зала «Вігада»

«Вігада» (венг.: Vigadó, vigad — «ладзіць баль, весяліцца»; таксама вядома як «Рэдут» ад ням.: Redoute — «баль-маскарад, танцавальная зала») — другая па велічыні канцэртная зала Будапешта. Размешчаны на набярэжнай Дуная на плошчы Вігада. Будынак па праекце Фрыдэша Фесля быў пабудаваны ў сярэдзіне XIX стагоддзя на месцы Бальнай залы («Рэдута») Міхая Полака, які згарэў падчас антыгабсбургскага паўстання ў выніку абстрэлу аўстрыйскай артылерыяй, і адкрылася ў 1865 годзе.

Цудоўны фасад канцэртнай залы з венгерскім гербам па цэнтры ўпрыгожаны статуямі і бюстамі танцораў, манархаў і іншых выдатных дзеячаў Венгрыі. Цэнтральны вестыбюль «Вігада» распісаны фрэскамі працы Мора Тана і Карая Лотца. Сцэна канцэртнай залы памятае такіх сусветных знакамітасцей, як Ліст, Вагнер і Брамс. У двухузроўневай галерэі канцэртнай залы працуюць выстаўкі сучаснага венгерскага мастацтва. Падчас Другой сусветнай вайны будынак моцна пацярпеў і адкрыўся пасля рэканструкцыі ў 1980 годзе.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1865 годзе
Катэгорыя·1865 год у Будапешце
Катэгорыя·Культура Будапешта
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Будапешта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Канцэртныя залы