wd wp Пошук:

Модулі пругкасці

Мо́дулі пру́гкасці — велічыні, якія характарызуюць пругкія ўласцівасці (пругкасць) цвёрдых цел.

Вызначаюць каэфіцыент залежнасці паміж дэфармацыяй і прыкладзенымі механічнымі напружаннямі. Пры малых дэфармацыях, калі справядлівы закон Гука, гэтая залежнасць лінейная, а модулі пругкасці з’яўляюцца каэфіцыентамі прапарцыянальнасці.

Пры расцяжэнні-сцісканні нармальнаму напружанню адпавядае модуль падоўжанай пругкасці E (модуль Юнга), роўны адносінам нармальнага напружання σ да адноснага падаўжэння ε:

E

σ ε

.

{\displaystyle E={\frac {\sigma }{\varepsilon }}.}

\{\displaystyle E=\{\frac \{\sigma \}\{\varepsilon \}\}.\} Напружанаму стану чыстага зруху адпавядае модуль зруху G, роўны адносінам датычнага напружання τ да вугла зруху γ:

G

τ γ

;

{\displaystyle G={\frac {\tau }{\gamma }};}

\{\displaystyle G=\{\frac \{\tau \}\{\gamma \}\};\} вызначае здольнасць матэрыялу супраціўляцца зменам формы пры захаванні аб’ёму.

Модуль аб’ёмнага сціскання (аб’ёмны модуль пругкасці) — адносіны ўсебаковага нармальнага напружання σ да адноснага аб’ёмнага сціскання Δ:

k

σ Δ

;

{\displaystyle k={\frac {\sigma }{\Delta }};}

\{\displaystyle k=\{\frac \{\sigma \}\{\Delta \}\};\} характарызуе здольнасць матэрыялу супраціўляцца зменам яго аб’ёму, які не суправаджаецца зменамі формы.

Пругкія ўласцівасці цвёрдых цел характарызуе і каэфіцыент Пуасона γ, роўны адносінам адноснага папярочнага сціскання сячэння ε’ (пры аднабаковым расцяжэнні) да адноснага падоўжнага падаўжэння ε:

γ

ε ′

ε

.

{\displaystyle \gamma ={\frac {\varepsilon ‘}{\varepsilon }}.}

\{\displaystyle \gamma =\{\frac \{\varepsilon ‘\}\{\varepsilon \}\}.\} Для аднароднага ізатропнага цела модулі пругкасці аднолькавыя па ўсіх напрамках, для анізатропнага — пастаянныя E, G, γ маюць розныя значэнні ў розных напрамках.

Значэнні модуляў пругкасці залежаць ад хімічнага саставу матэрыялаў, іх апрацоўкі, тэмпературы. Модулі пругкасці выкарыстоўваюцца пры разліках на трываласць, жорсткасць, устойлівасць і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Матэрыялазнаўства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Тэорыя пругкасці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара