wd wp Пошук:

Хімічны састаў

Хімі́чны саста́ў — якасная і колькасная характарыстыка рэчыва з пункта гледжання наяўнасці ў ім атамаў хімічных элементаў і колькасных суадносін паміж імі. Адпаведна адрозніваюць якасны і колькасны хімічны склад.

Хімічны састаў высвятляюць метадамі хімічнага ці фізіка-хімічнага аналізу. Колькасны хімічны састаў апісваецца хімічнай формулай, або пералікам элементаў з указаннем іх долі ў рэчыве (часцей за ўсё, у працэнтах). Хімічны састаў і хімічная будова вызначаюць хімічныя і фізічныя ўласцівасці рэчываў.

Пра заканамернасці хімічнага саставу глядзі валентнасць, стэхіяметрыя.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Хімічныя рэчывы
Катэгорыя·Аналітычная хімія