wd wp Пошук:

Пругкасць

Пру́гкасць матэрыялаў — уласцівасць цел аднаўляць сваю форму і аб’ём (цвёрдыя целы) ці толькі аб’ём (вадкасці і газы) пасля спынення дзеяння знешніх сіл, якія выклікалі іх дэфармацыю.

У цвёрдых целах і вадкасцях пругкасць абумоўлена сіламі ўзаемадзеяння паміж часцінкамі рэчыва, у газах — кінетычнай энергіяй руху малекул.

У целах з ідэальнай пругкасцю дэфармацыя поўнасцю знікае пасля спынення дзеяння сілы, у рэальных целах застаецца т.зв. астаткавая дэфармацыя (гл. пластычнасць).

Дэфармацыю пругкіх цел пад уздзеяннем знешніх сіл вывучае тэорыя пругкасці.

У большасці матэрыялаў пры малых дэфармацыях залежнасць паміж механічным напружаннем і дэфармацыяй з’яўляецца лінейнай і апісваецца законам Гука. Пругкія ўласцівасці цел, якія падпарадкоўваюцца абагульненаму закону Гука, характарызуюцца модулямі пругкасці.

Затрачаная на пругкую дэфармацыю энергія вяртаецца назад у працэсе аднаўлення формы ці аб’ёму цела, таму пругкія целы могуць служыць акумулятарамі механічнай энергіі, напрыклад, гадзіннікавая спружына.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Механіка суцэльных асяроддзяў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара