wd wp Пошук:

Металападобніца залатая

Металападобніца залатая (Diachrysia chrysitis) — начны матылёк з сямейства совак.

Апісанне

Даўжыня пярэдняга крыла 16-18 мм Размах крылаў 28-35 мм. Вусікі шчацінкападобныя, у самцоў з кароткімі раснічкамі. Ніжнегубныя шчупікі ў 1,5 раза даўжэй за галаву, загнутыя ўверх і назад, з доўгім 3-м членікам. Пярэднія крылы карычневага колеру з палямі ў прыкаранёвай і постдыскальнай галінах, колер якіх з’яўляецца вельмі варыябельным. Гэтыя палі нярэдка злучаныя паміж сабой перамычкай. Сярэдняе поле і прыкаранёвая зона цёмна-карычневага колеру. Вонкавае прыкаранёвае поле і каёмкавае — зялёнага колеру з характэрным металічным бляскам залацістага або латуннага адценняў. Плямы мала выступаюць, абведзеныя светлымі абадкамі. Заднія крылы карычневага або карычнева-шэрага колеру.

Пашырэнне

Від жыве на тэрыторыі Еўропы, на Каўказе і ў азіяцкай частцы Расіі. На Беларусі насяляе палі, лугі, лясы, паркі, сады.

Біялогія

Развіваецца ў двух пакаленнях за год. Час лёту першага пакалення — з сярэдзіны мая па пачатак чэрвеня, другога пакалення — з канца чэрвеня па верасень.

Стадыя вусеня: першае пакаленне — з верасня па май, другое пакаленне — з чэрвеня па ліпень. Вусені харчуюцца на розных травяністых раслінах — крапіва, крапіва двудомная, яснотка, чартапалох і мацярдушка звычайная, трыпутнік, шалфей, сіняк, зябер. Зімуе вусень.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Соўкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе