wd wp Пошук:

Зябер

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Зябер. Зябер[4] (Galeopsis) — род кветкавых раслін сямейства ясноткавыя. На Беларусі 5 дзікарослых відаў: зябер двухнадрэзаны, або жабрэй (Galeopsis bifida), зябер звычайны (Galeopsis tetrahit), зябер ладаннікавы (Galeopsis ladanum), зябер прыгожы, зябра (Galeopsis speciosa), зябер пушысты (Galeopsis pubescens).

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя травяністыя расліны з суцэльным пушыстым лісцем з зубчастым краем.

Кветкі сабраны ў ілжывыя калатоўкі ў пазухах верхняга лісця. Чашачка трубчаста-званочкавая, з дзесяццю жылкамі і пяццю зубцамі. Вянец з доўгай трубкай, яго верхняя губа шлемападобныя, ніжняя губа трохлопасцевая.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Паводле даных World Checklist of Selected Plant Families (англ.)  (Праверана 7 лістапада 2011)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 56. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ясноткавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта